Знайсці
20.01.2023 / 12:462РусŁacБел

Труп, выкрадзены з пінскага морга, так і не знайшлі. Справу прыкрылі

Цела жыхаркі Лунінецкага раёна даставілі ў пінскі морг у студзені 2021 года. Але сваякам цела не аддалі, труп знік, яго выкралі. За два гады канцоў так і не знайшлі. Пінскі міжрайаддзел СК завёў справу за здзек з трупа, але цяпер справа прыпынена, піша «Медыя-Палессе».

Па інфармацыі выдання, праз два гады ні падазраваных, ні цела, ні годных версій, якія маглі б сысці за больш-менш праўдападобныя, у следства няма. Таму справа спынена.

Жанчыне на момант смерці было 37 год. Яна жыла ў адной з вёсак Лунінецкага раёна. Акрамя таго, што яна ўвесь час лячылася, імкнучыся перамагчы ВІЧ, у яе дыягнаставалі сухоты. Жыццё пад замком у абласным тубмеддыспансеры давалася ёй складана. Медработнікам жанчына не раз пагражала, што выскачыць з акна. З-за гэтага яе перавялі ў псіхіятрычную бальніцу «Гарадзішча».

29 студзеня сваякоў папярэдзілі, што пацыентку трэба забраць дадому, яе выпісваюць. Але тыя вырашылі крыху пачакаць, каб вырашыць пытанне з месцам яе пражывання. Крыху пазней ім паведамілі, што жанчына памерла.

Сваякі пачалі арганізоўваць пахаванне. Выкапалі яму на могілках, купілі труну і паехалі за нябожчыцай у пінскі морг. Даведку аб смерці ім выдалі. А цела ў моргу не аказалася.

Былі абследаваныя блізкія тэрыторыі, знятыя запісы з камер відэаназірання, апытаны работнікі морга і бальніцы, дзе жанчына праходзіла лячэнне. Але падазраваных так і не знайшлі.

У выкапанай магіле сваякі закапалі бохан хлеба.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
36
Ха-ха
2
Ого
15
Сумна
5
Абуральна
18
6
Некрашевич/адказаць/
20.01.2023
Скорее всего некрофилы похитили.
20.01.2023
Бывае ж такое...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930