Знайсці
20.01.2023 / 09:382РусŁacБел

WP: Дырэктар ЦРУ таемна наведаў Кіеў і распавёў Зяленскаму аб планах Расіі

Дырэктар Цэнтральнага разведвальнага ўпраўлення ЗША Уільям Бернс таемна наведаў Кіеў у канцы мінулага тыдня і сустрэўся з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, піша The Washington Post са спасылкай на крыніцы.

Фота: Susan Walsh / AP 

Як адзначае выданне, Бернс прыбыў ва Украіну, каб праінфармаваць Зяленскага аб ваенных планах Расіі на найбліжэйшыя тыдні і месяцы.

Па даных крыніц, Зяленскі і прадстаўнікі ўкраінскай разведкі абмяркоўвалі, як доўга Украіна можа разлічваць на працяг дапамогі з боку ЗША і Захаду пасля таго, як рэспубліканцы атрымалі большасць у Палаце прадстаўнікоў Кангрэса.

Бернс адзначыў «вастрыню моманту» на полі бою і прызнаў, што ў нейкі момант дапамогу будзе цяжэй атрымаць, сцвярджаюць крыніцы.

Пасля сустрэчы з Бернсам на мінулым тыдні «ў Зяленскага і яго памочнікаў склалася ўражанне, што падтрымка Кіева з боку адміністрацыі Байдэна застаецца моцнай, і 45 мільярдаў даляраў экстраннага фінансавання для Украіны, прынятых Кангрэсам у снежні, хопіць як мінімум да ліпеня ці жніўня».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
20.01.2023
Jakoje ž heta "tajemna", kali WP viedaje pra vizyt ? I potym, kab raskryc` pliany Rasieji Zialienskamu -  zusim nieabaviazkova pryjazdžac`, tym boļs pryjazdžac` asabista... Niesta tut kalamutna niejak, kalamutnaja navina...
20.01.2023
Кто разболтал про "таемны" визит?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера