Знайсці
20.01.2023 / 08:5043РусŁacБел

Ціханоўская ў Давосе канчаткова вызначылася з геапалітычным выбарам. Тлумачаць эксперты

Беларуская дэлегацыя ўпершыню за 30 год узяла ўдзел у Сусветным эканамічным форуме ў швейцарскім Давосе. Апошні раз гэта адбылося ў 1992 годзе, калі Беларусь прадстаўляў Станіслаў Шушкевіч. Цяпер дэлегацыю ўзначаліла Святлана Ціханоўская.

 Фота: Офіс Ціханоўскай

Пра ўдзел беларускай дэлегацыі ў найбуйнейшым эканамічным форуме свету ў эфіры каналу «Свабода Premium» расказалі ўдзельнікі беларускай дэлегацыі: віцэ-прэзідэнтка Асацыяцыі беларускага бізнэсу за мяжой (ABBA) Марына Гірын і прадстаўнік Святланы Ціханоўскай па эканамічных рэформах, віцэ-прэзідэнт ABBA Алесь Аляхновіч.

У форуме бяруць удзел лідары 52 дзяржаў і каля 600 гендырэктараў міжнародных кампаній і карпарацый. Падчас першай у гісторыі Давоса дыскусіі, цалкам прысвечанай Беларусі, лідарка дэмакратычных сілаў Беларусі заявіла:

«Беларусь — гэта частка Еўропы. І гэта тычыцца не толькі геаграфіі. Мы падзяляем еўрапейскія каштоўнасці. Мы — частка еўрапейскай гісторыі і частка еўрапейскага бачання. Я кажу і пра геапалітычнае, і пра эканамічнае бачанне. Тут, у Давосе, я хацела б агучыць вам вельмі выразны сігнал: Беларусь заўсёды будзе часткай вялізнай еўрапейскай эканомікі. Калі ў маёй краіне адбудуцца дэмакратычныя змены, краіны Еўрапейскай эканамічнай зоны будуць нашымі галоўнымі партнёрамі ў гандлі і інвестыцыях».

Палітык нагадала, што ЕС гатовы даць пакет эканамічнай падтрымкі для запуску рэформаў у Беларусі. Еўракамісія ўжо гарантавала будучай дэмакратычнай Беларусі 3 мільярды еўра падтрымкі.

«Крытыка Ціханоўскай (наконт выразнай геапалітычнай пазіцыі. — РС) была беспадстаўнай. Калі яна ішла на выбары, то гэтае пытанне не стаяла рубам. Асноўнай праграмай Ціханоўскай было спыненне рэпрэсій, вызваленне палітвязняў і правядзенне новых прэзідэнцкіх выбараў. Яна тады аб’яднала шырокія масы беларусаў. Пасля пачатку вайны не існуе сумневу, што будучыня Беларусі можа быць выключна ў сям’і свабодных еўрапейскіх народаў. Мы толькі тады будзем незалежнымі і свабоднымі, калі будзем інтэгравацца ў сусветную эканоміку.

Святлана Ціханоўская адкрыта кажа, што месца Беларусі — у Еўропе, там, дзе нашы суседзі».

Аляхновіч нагадаў, што залежнасць беларускай эканомікі ад Расіі дасягнула сёння вяршыні — 70% беларускіх тавараў экспартуецца ў Расію, і 70% дзяржаўнага доўгу таксама належыць Расіі.

«Калі Беларусь абярэ шлях на Захад, яна будзе добра развітай эканомікай. Прадстаўніца нашай арганізацыі тут сказала, што беларус паўсюль жыве добра, апрача Беларусі. Мы бачым, як беларусы, якія зʼязджаюць, хутка становяцца на ногі, вядуць бізнэс, працуюць у карпарацыях. Да беларусаў вельмі добрае стаўленне як да сумленных людзей. Мы бачым вялікі патэнцыял у беларусах», — заявіла віцэ-прэзідэнтка Асацыяцыі беларускага бізнэсу за мяжой (ABBA) Марына Гірын у інтэрвʼю «Свабодзе».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
79
Панылы сорам
5
Ха-ха
8
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
6
1
Valadzimir/адказаць/
21.01.2023
Пасьля гэтага "канчатковага вызначэньня з геапалітычным выбарам" на палітычных перспектывах лідаркі невероятно-дэмакратычных белоруссов і ейнага "кабінета", якія і раней былі тэарэтычна-гіпатэтычнымі, цяпер, на маю думку, можна ставіць тлусты крыж. Адзінае, да чаго можа прывесьці гэты адназначны выбар, супрацьлеглы адназначнаму выбару цяперашняй беларускай улады - гэта, як здаецца, непазьбежнае ўцягваньне РБ у расейска-укранатаўскую вайну з магчымым пераўтварэньнем яе тэрыторыі у тэатр абмену тактычнымі ядзернымі ударамі. Адзінае, што можа прадухіліць гэтую перспектыву, якая, як здаецца, няўмольна набліжаецца, гэта пераход РБ да стратэгіі агрэсіўнага "цывілізацыйна"-геапалітычнага нейтралітэту, грунтуемага на вяртаньні сапраўднай літоўскай гісторыі тутэйшага народу.
21.01.2023
Нагадала стары мем пра браўзэры: хто мы? Браўзэры! Чаго мы хочам? Хуткі інтэрнэт. Інтэрнэт эксплорэр: браўзэры Ну карацей, хто ў тэме той разумее))
22.01.2023
Valadzimir,
ўцягваньне РБ у расейска-укранатаўскую вайну з магчымым пераўтварэньнем яе тэрыторыі у тэатр абмену тактычнымі ядзернымі ударамі.
 Это куда лучше  чем оккупация и заселение Беларуси семьями росийских военных.  
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930