У Польшчы выратавалі вадалазаў з Іспаніі. Але пасля задумаліся: а што яны рабілі?
Вадалазы пацярпелі бедства побач з Нафтапортам — важным аб'ектам энергетычнай інфраструктуры, дзякуючы якому Польшча і Германія здольныя абыходзіцца без расійскай нафты.
Фота: Naftoport.pl
Польскія СМІ пішуць, што у ноч з суботы на нядзелю 15 студзеня у Гданьскім заліве прайшла выратавальная аперацыя. Марская пошукава-выратавальная служба Польшчы дапамагла камандзе з трох вадалазаў з Іспаніі, у якой зламалася маторная лодка.
Па словах вадалазаў, яны шукалі бурштын, але ў самой лодцы не было ні бурштыну, ні спецыяльнага інвентару для яго пошуку.
«Паліцыя першапачаткова вызначыла, што катар не быў абсталяваны звычайнымі элементамі бяспекі: навігацыйным асвятленнем, сродкамі сувязі і выратавальнымі сродкамі. Акрамя таго, афіцэры паліцыі ўстанавілі, што экіпаж не меў права кіраваць катарам і не атрымліваў дазволу на пагружэнне», — паведамляе выданне Onet са спасылкай на прадстаўніка Галоўнага ўпраўлення паліцыі Гданьска.
Характэрна, што каманда вадалазаў знаходзілася зусім побач з тэрміналам па перавалцы сырой нафты і нафтапрадуктаў, які належыць польскай кампаніі Naftoport Ltd. Гэты тэрмінал вельмі важны для рэгіянальнай энергетычнай бяспекі ва ўмовах замяшчэння расійскіх энергарэсурсаў.
«Нафтапорт мае магчымасць перапрацоўваць 40 млн тон сырой нафты ў год. Да вайны ва Украіне яго магчымасці выкарыстоўваліся прыкладна на 50 працэнтаў, цяпер працэнт будзе нашмат больш высокі. Польшча, верагодна, будзе пастаўляць сыравіну ў краіны Балтыі, Чэхію і Нямеччыну», — сказаў у маі 2022 года Якуб Рыбацкі з аддзела макраэканомікі Польскага эканамічнага інстытута.
У выніку іспанцаў адпусцілі, а двое з іх адразу хутка пакінулі Польшчу. Па звестках паліцыі, іх асобы вызначаныя, а самі яны ўзятыя на кантроль.
Гэты выпадак прымусіў польскія ўлады ўзмацніць бяспеку каля сваіх аб'ектаў энергетычнай інфраструктуры.
«Мы ўзмацнілі ахову нашай крытычна важнай і стратэгічнай інфраструктуры, напрыклад, ЗПГ-тэрмінала ў горадзе Свінавусце і газаправода «Балтыйская труба». Відавочна, што падчас вайны ва Украіне, калі невымерна ўзрасла рызыка дыверсій з боку Расіі, неабходна ўзмацніць нагляд за крытычнай інфраструктурай», — заявіў прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі.






вот т.н. реверс... это... вот
ты покупаешь ту же самую нефть,
но только типа не ту. да?
или я что-то них фиштэйн?