Знайсці
19.01.2023 / 16:577РусŁacБел

Алейнік: Супраць нас развязаная гібрыдная вайна

Міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік пасля сустрэчы са сваім расійскім калегам Сяргеем Лаўровым у рамках сумеснай калегіі МЗС Беларусі і Расіі ацаніў тое, што цяпер адбываецца ў свеце, як гібрыдную вайну супраць дзвюх верных саюзніц.

«Супраць нас фактычна развязаная гібрыдная вайна, якая ставіць мэтай выматаць і аслабіць нашы краіны — але мы ўжо адужэлі разам і выстаім, як гэта ўжо неаднаразова ў нашай агульнай гісторыі было», — прачытаў чыноўнік з паперкі загадзя падрыхтаваны тэкст.

Сумесная калегія МЗС Беларусі і Расіі планавалася яшчэ на снежань 2022 года, але была перанесена з-за раптоўнай смерці папярэдняга міністра замежных спраў Уладзіміра Макея.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Мистер-твистер/адказаць/
19.01.2023
Бывший министр не даст соврать.
0
Алек. Ру/адказаць/
19.01.2023
Вайна- улюбëнае слова у́сіх лукашыстау́. Хаця пры тым яны гэтую вайну падтрымліааюць і прымушаюць падтрымліааць яе у́сë насельніцтва, карыстаючыся яго малаадукаванасцю, а таму і даверлівасцю.
0
Грышка /адказаць/
20.01.2023
Не, Алейнік. Гібрыдную вайну супраць Расеі й Беларусі ніхто не развязваў. Праўда: Ваш саюзьнік Расея развязала несправакаваную вайну супраць Украіны. Украіна абараняецца. Дэмакратычны, свабодалюбівы, цывілізаваны сьвет ёй дапамагае, бо ён у жаху ад расейскіх забойстваў, гвалтаваньняў і катаваньняў бязьвінных бяззбройных мірных жыхароў Украіны. Ваш пан, Лукашэнка, абраў бок Расеі, бо яна дае яму грошы, а ён цэніць савецкую настальгію замест беларускае самапавагі. Зь Беларусі, Расея атакавала Украіну. Што да «агульнай гісторыі» Расеі й Беларусі, то яна доўжылася толькі 200 гадоў, але Беларусь мае 500-гадовую агульную гісторыю зь Літвою, Польшчаю ды Ўкраінаю да захопу Беларусі Расеяю. (Таксама гэтая гісторыя Беларусі з Расеяй часта была сумнаю, каляніяльнаю, рэпрэсіўнаю, крываваю ды разбуральнаю для беларусаў.)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера