Знайсці
17.01.2023 / 22:10РусŁacБел

Беларуса прызначылі галоўным запрошаным дырыжорам у тэатр на Сіцыліі

Пра прызначэнне ў сіцылійскі Teatro Massimo Bellini дырыжор Віталь Алексяёнак паведаміў на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

Фота: facebook.com/alekseenok

«З вялікай радасцю хачу паведаміць вам, што мяне прызначылі галоўным запрошаным дырыжорам тэатра Масіма Беліні ў Катаніі (Сіцылія)! Мы ўжо выступалі разам на мінулым пераднавагоднім канцэрце і таксама адкрывалі цяперашні сімфанічны сезон. І цяпер гэты выдатны аркестр, увесь калектыў тэатра і я працягнем працаваць разам на сталай аснове», — падзяліўся Віталь Алексяёнак.

Для беларускага дырыжора гэта не першая праца на прыстыжнай міжнароднай сцэне. У 2021 годзе Віталь Алексяёнак сенсацыйна перамог на конкурсе імя Артура Тасканіні. З італьянскай Пармы ён прывёз не толькі першае месца, але і прыз глядацкіх сімпатый.

Таксама дырыжор працаваў у міланскім Ла-Скала. На легендарнай сцэне ён паставіў оперу П’еранжэла Вальтыноні «Маленькі прынц». А напрыканцы 2022 года Віталь быў запрошаны на працу ў Нямецкую оперу на Рэйне.

Чытайце таксама: 

«Усё вырашаецца ў першыя 15 хвілін». Віталь Алексяёнак распавёў, як стаў дырыжорам Нямецкай оперы на Рэйне

«Настаўнік казаў бацьку: «Лепш не мучыць, слыху ў яго няма». Беларус выйграў адзін з самых прэстыжных конкурсаў для дырыжораў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
12
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930