Знайсці
18.01.2023 / 14:345РусŁacБел

«Я адправіў вам свой нумар, гэтага недастаткова?» Як махляры прыкідваліся Лявонам Вольскім

Беларускі псіхолаг Наталля Скібская, якая жыве ў Варшаве, сутыкнулася з незвычайнымі махлярамі. Нехта, назваўшыся Лявонам Вольскім, папрасіўся ў сацсетках у сябры да жанчыны і стаў ёй напісваць.

Фота: архіў Наталлі Скібскай

Перапіска Скібскай з ілжэ-Вольскім працягвалася пару дзён. Пачалася яна па яго ініцыятыве. «Сам падпісаўся на мяне. Перапісваўся са мной на беларускай мове, усё як прынята. Падзякаваў, што я слухаю яго музыку, і спытаў, ці была на яго канцэртах».

На другі дзень гэты чалавек, з акаўнтам на пару падпісантаў, даслаў Наталлі паведамленне, па граматыцы якога было відаць, што тэкст перакладзены ў Google Translate.

«Калі я спытала ў яго, навошта ён усё гэта робіць, той перайшоў на агрэсію: маўляў, хто ты такая, я цябе ўвогуле не ведаю. Ну і заўважыла, як ён звяртаўся да мяне на «ты», бо беларусы, напэўна, размаўляюць з большай павагай. Спачатку я падумала, што гэта нейкі прапагандон ці кадэбэшнік, але яны і то лепш пераклалі б сваю перапіску на беларускую мову».

Псеўда-Вольскі вёў сябе зусім не па-інтэлігенцку. Настойліва прасіў, каб Наталля напісала яму ў ватсапе, і нават даслаў ёй свой нумар тэлефона, аднак ён чамусьці аказаўся тайскім, потым прапаноўваў перайсці камунікаваць у Google Chat — як палічыла Скібская, так лягчэй перакладаць у Google Translate.

«Мяне здзівіла, што чалавек падышоў да справы з паінфармаванасцю, разабраўся, хто такі Лявон Вольскі», — дзеліцца Скібская.

Пазней жонка Вольскага пацвердзіла, што гэта фэйкавы акаўнт артыста.

Мэта актыўнасці махляра так і засталася для Наталлі невядомай. Але ў каментарах людзі пішуць, што такі выпадак — не першы.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

«Гэта новая норма». Як сацсеткі змяняюць мозг падлеткаў — навуковае даследаванне

Tinder будзе падказваць, як пазбегнуць «рамантычнага» махлярства

«Прыносіць цацку ў зубах, як сабака». Як жыве кот з незвычайнай хваробай

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
3
Роміч/адказаць/
18.01.2023
А, Сцёпка))))
1
Паляшук/адказаць/
18.01.2023
Łamaj akaŭnt! :) Новы віток папулярнасці сапраўднага народнага артыста.
0
Лявон /адказаць/
21.01.2023
Лягенда! с самага пачатку чалавек не меняў поглядаў
Стаяў за культуру, незалежнасць, мову, супраць усяго савецкага
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера