Знайсці
17.01.2023 / 16:391РусŁacБел

Беларускі хакеіст, які віншаваў Лукашэнку з днём народзінаў, судзіцца з жонкай

Хакеіст Андрэй Стась і гімнастка Валерыя Курыльская, якія шмат гадоў былі ў шлюбе, цяпер вырашаюць справы ў судзе, піша «Трыбуна».

16 студзеня суд разглядаў апеляцыю, дзе істцом была Курыльская, а адказчыкам — Стась. У суд гімнастку прывяло жаданне вызначыць, што частка нейкай здзелкі з'яўляецца нікчэмнай (гэта значыць не мае юрыдычнай сілы), а таксама пытанне спагнання аліментаў і судовых выдаткаў.

Пара шмат гадоў была ў шлюбе, але ці знаходзіцца ў ім цяпер — дакладна невядома. Аднак на старонцы бронзавай прызёркі ЧС і ЧЕ па мастацкай гімнастыцы ў Instagram не засталося ніводнай фатаграфіі са Стасем.

Адкладалі святкаванне вяселля з-за крызісу, дзяцей-блiзнят аддалі ў хакей

Валерыя пазнаёмілася з хакеістам Стасем падчас атрымання вышэйшай адукацыі ў БДУФК, які, паводле яго слоў, «гады ў рады зайшоў на вучобу». Сустракацца маладыя людзі пачалі ў студзені 2009-га. Пасля спартыўнай кар'еры гімнастка спрабавала сябе ў якасці мадэлі, а ў 2010-м стала ўдзельніцай конкурсу «Міс Беларусь» — там нічога не выйграла, затое адразу пасля конкурсу атрымала прапанову ад свайго абранніка, што перакрыла ўсё засмучэнне.

Спартсмены распісаліся ў 2011-м, прычым фармальна вяселле было два разы: спачатку ў Мінску, а потым на замежным курорце падчас мядовага месяца. А вось урачыстасць на шырокую нагу адклалі на год з-за фінансавага крызісу. Наколькі вядома, прозвішча Курыльская ў шлюбе афіцыйна не мяняла.

У выніку Валерыя замест подыумаў сканцэнтравалася на хатніх справах. А ў лютым 2013-га нарадзіла блiзнят — сыноў Аляксея і Арцемія. Дзеці пайшлі па шляху бацькі і пачалі займацца хакеем у адной з мінскіх школ.

«Хакей для мяне — гэта ўжо жыццё. Раніцай — трэніроўкі дзяцей, увечары — хакей мужа. Часам хочацца, вядома, узяць паўзу — ні хакея, нічога. Але я разумею, што так не змагу. Хацелася б годна прайсці наш шлях», — распавядала Курыльская на дзяржТБ у кастрычніку 2020-га.

Жонка ўставала на абарону мужа — кажуць, за гэта атрымала па твары ад яго аднаклубніка (ёсць версія, што было наадварот)

У 2016-м Стась трапіў у скандал на хакейным ЧС — пасля нечаканай паразы Беларусі ад Венгрыі (2:5) яго папрасілі пра каментарый, на што хакеіст адказаў вельмі груба. Праўда, праз некаторы час ён астыў і прынёс свае прабачэнні.

А вось Курыльская тады ўстала на абарону мужа з дапамогай сацсетак. Там яна напісала гнеўны пост, у якiм заявіла, што «невядомы прадстаўнік невядомага СМІ» проста хацеў праславіцца за кошт Стася, і пажадала асабіста пазнаёміцца з «крыўдзіцелем» свайго мужа, каб выказаць яму, што пра яго думае. Ці адбылася такая сустрэча — невядома.

А на стыку 2017-га і 2018-га жаданне абараніць мужа, як кажуць, каштавала Курыльскай вельмі непрыемнага эпізоду ў жыцці. Тады Стась выступаў у омскім «Авангардзе», у раздзявальні якога тлеў канфлікт — 16 гульцоў патрабавалі адстаўкі (і ў выніку яе дабіліся) беларускага галоўнага трэнера Андрэя Скабелкі, чые метады іх не задавальнялі, а іншыя гульцы выступаць супраць коўча не сталі. У выніку напружанасць перарасла ў канфлікт на навагоднім карпаратыве клуба — і, па сцвярджэннях інсайдараў, немалы па габарытах сукаманднік Міхаіл Фісенка збіў Стася, у выніку чаго Андрэй атрымаў не толькі ранкі і фінгалы, але і пералом носа, а супрацоўнікам рэстарана, дзе праходзіла мерапрыемства, прыйшлося адмываць лужыну крыві. Нядзіўна, што на першы пасля гэтых падзей матч Стась выйшаў у ахоўнай масцы, пад якой усё роўна былі бачныя сляды збіцця на твары.

Курыльская, як паведамлялася, спрабавала выратаваць Стася і разняць бойку — але ў выніку толькі атрымала па твары ад яшчэ аднаго аднаклубніка мужа Міхаіла Чудзінава, ад чаго нібыта нават «адляцела». Калі да экс-гімнасткі звярнуліся па каментарый, яна сказала, што «не будзе адмаўляць факты», але расказваць якія-небудзь падрабязнасці адмовілася.

Адзначым, што пазней іншыя крыніцы паведамілі і альтэрнатыўную версію — заявілі, што бойку справакавала сама Курыльская, якая нібыта выявіла нейкую непавагу да ўдзельнікаў карпаратыву, пасля чаго Стась вырашыў абараніць жонку, з-за чаго і пацярпеў.

У 2020-м Стась быў супраць гвалту (але праз год віншаваў Лукашэнку)

Калі пасля прэзідэнцкіх выбараў—2020 Стась быў адным з тых, хто выступіў супраць гвалту. 18 жніўня 2020-га хакеіст заявіў, што ён хоча, каб «мірных людзей не чапалі», ды і ўвогуле ў Беларусі «жах нейкі робіцца, калі гэта праўда».

Аднак больш ніякіх падобных выказванняў Стась не дапускаў, а праз год пасля тых слоў саліраваў у відэа, дзе хакеісты зборнай Беларусі ўслед за правалам у алімпійскай кваліфікацыі віншавалі Лукашэнку з днём нараджэння.

Гадавы заробак 326 тысяч даляраў

Апошнім часам па пары Стась — Курыльская навіны паступалі толькі пра хакеіста, бо ён працягвае сваю кар'еру. Гулец, які ўваходзіць у топ-10 па колькасці матчаў у КХЛ, другі сезон праводзіць у шэрагах чалябінскага «Трактара». Гадавая зарплата Андрэя ў Чалябінску складае 22 мільёны расійскіх рублёў (326 тысяч даляраў) — гэта 13-ы паказчык у камандзе і, вядома, вялікая база для выплаты аліментаў.

Перад стартам сезона Стась атрымаў нашыўку асістэнта капітана, а яшчэ выдатна глядзіцца на ўкідванні, выйграючы 61,2% спроб (4-ы па лізе). Вось толькі галоўны хакейны паказчык — колькасць набраных ачкоў — у хакеіста мінімальны. На яго рахунку ў сезоне-2022/23 тры асіста, ну а першую шайбу форвард закінуў толькі пару дзён таму — 13 студзеня, у 42-м для сябе матчы (пацярпеў маскоўскі «Спартак»).

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
2
Gold_digga/адказаць/
18.01.2023
Жениться это себе дороже.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера