Знайсці
16.01.2023 / 23:23РусŁacБел

Што адбываецца на запоўненым тэхнікай палігоне «Лепельскі»

Радыё «Свабода» з дапамогай спадарожнікавага сэрвісу Planet Labs удалося атрымаць якасны здымак таго, што адбываецца цяпер на вайсковым палігоне «Лепельскі» ў Віцебскай вобласці. Рэдакцыя сцвярджае, што з пачатку ваеннай агрэсіі Расіі супраць Украіны гэта першы здымак такой якасці, які ўдалося атрымаць.

Палігон «Лепельскі» — адзін з першых, на які пачалі прыбываць, прыкладна з 18 кастрычніка 2022 года, эшалоны з расійскай тэхнікай і вайскоўцамі пасля абвяшчэньня сумесных вучэнняў так званай рэгіянальнай групоўкі войскаў Беларусі і Расіі.

Па стане на 12 студзеня 2023 года на палігон усё яшчэ працягвалі прыязджаць расійскія вайскоўцы. Пры гэтым адбываецца пастаянная праверка 19-й гвардзейскай асобнай механізаванай брыгады, што размяшчаецца ў вёсцы Заслонава пры палігоне. Напрыклад, 9 студзеня 2023 года танкавы батальён брыгады пачаў марш-кідок да 227-га агульнавайсковага палігона пад Барысавам. Да гэтага 13—18 снежня была праведзена праверка гатоўнасці дзяжурных сілаў гэтай жа брыгады.

Агульны выгляд палігона «Лепельскі». 6 студзеня 2023 года

На палігоне відаць шмат тэхнікі, сярод якой можна заўважыць, верагодна, КАМАЗы, танкі і БМП. Агульная колькасць тэхнікі — не менш як 150 адзінак. З усходняга і заходняга бакоў можна пабачыць два палявыя лагеры прыкладна на 14 і 30 намётаў, кожны намёт прыкладна 10 на 5 метраў.

Тэрыторыя вайсковага палігона «Лепельскі» з вайсковай тэхнікай і двума палявымі лагерамі. 6 студзеня 2023 года

Вучэнні на палігоне «Лепельскі» 13—18 снежня 2022 года

На поўнач ад палігона — чыгуначная станцыя «Заслонава», ад яе праз вайсковы гарадок і лес ідзе дарога проста да палігона.

Агульны выгляд чыгуначнай станцыі «Заслонава» каля палігона «Лепельскі». 6 студзеня 2023 года

На чыгуначнай станцыі відаць два эшалоны з вагонамі і платформамі для пагрузкі тэхнікі. Па ценях, якія адкідае гэтая тэхніка, можам меркаваць, што гэта ў асноўным танкі ці БМП, таксама ёсць грузавыя машыны.

На спадарожнікавым здымку відаць, што на базе захоўвання тэхнікі частка яе выведзеная з гаражоў. Для параўнання прыкладаецца здымак, зроблены ў перыяд з 13 па 18 снежня 2022 года. Бачна, што гэтыя гаражы выкарыстоўваюцца для захоўвання баявых машын пяхоты. Меркавана, на здымку менавіта яны.

База захоўвання тэхнікі каля палігона «Лепельскі». 6 студзеня 2023 года

Чытайце таксама:

У Лунінцы праводзяць хуткую мадэрнізацыю казармаў для расійскіх вайскоўцаў

Стартавалі сумесныя беларуска-расійскія лётныя вучэнні

«Дзікаватыя, панурыя, шукаюць жонак». Жыхары Асіповічаў пра расійскіх вайскоўцаў

Тры чвэрці запланаваных на гэты год вучэнняў АДКБ збіраюцца правесці ў Беларусі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
20
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031