Знайсці
16.01.2023 / 22:372РусŁacБел

Названыя краіны Еўропы, дзе лягчэй за ўсё вывучыць мясцовую мову: першае месца вас здзівіць

Пры складанні рэйтынгу ўлічвалася структура асноўнай мовы, колькасць размоўных моў, акцэнтаў і дыялектаў у кожнай краіне, а таксама сярэдняя цана моўных курсаў для замежнікаў.

Фота: Vecteezy

Як паведамляе выданне Express, эксперты праграмы для вывучэння моў Preply вызначылі краіны Еўропы, дзе лягчэй за ўсё вывучыць мясцовую мову. Пераможцам нечакана аказалася Румынія.

Вось поўны рэйтынг краін:

  1. Румынія
  2. Ірландыя
  3. Партугалія
  4. Сербія
  5. Польшча
  6. Люксембург
  7. Бельгія
  8. Аўстрыя
  9. Славакія
  10. Вялікабрытанія

«Румынія выйшла на першае месца з трыма афіцыйнымі мовамі і найменшай колькасцю акцэнтаў і дыялектаў», — піша Express са спасылкай на Preply.

Эксперты праграмы распавялі, што пры складанні рэйтынгу ўлічвалася структура асноўнай мовы, колькасць размоўных моў, акцэнтаў і дыялектаў у кожнай краіне, а таксама сярэдняя цана моўных курсаў для замежнікаў.

«Сярэдняя цана аднаго ўрока румынскай мовы ў краіне складае каля 15 даляраў ЗША (38 беларускіх рублёў) — гэта трэцяя па таннасці цана сярод прааналізаваных краін», — адзначылі эксперты.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
18
Панылы сорам
10
Ха-ха
23
Ого
20
Сумна
1
Абуральна
4
0
Алесь/адказаць/
17.01.2023
Якія гэта ў Румыніі тры афіцыйныя мовы?
0
Ян Норман/адказаць/
18.01.2023
Алесь, Афіцыйная мова-румынская (90% насельніцтва).Ключніца гэтую водку тут,відаць,рабіла.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031