Знайсці
16.01.2023 / 21:477РусŁacБел

У мінскіх Драздах на Вадохрышча зробяць купель з падагрэвам

Па звестках Таварыства выратавання на водах, акунуцца ў палонку на Вадохрышча плануюць 102 тысячы грамадзян. Купелі з падагрэвам, паводле прадстаўніка Таварыства, будуць размешчаныя ў Мінску ў Драздах і на пляжы №8 у аграгарадку Ждановічы.

Вадохрышча 2022 года. Чын асвячэння вады каля Храма Усіх Святых у Мінску. Фота: Павел Русак / minsknews.by

«Яны для тых, хто не прывык акунацца ў халодную ваду, але хоча далучыцца да гэтага абраду», — распавёў старшыня Мінскай гарадской арганізацыі Таварыства выратавання на водах Дзмітрый Стаселька.

Пры гэтым арганізацыя нагадвае: заходзіць у ваду на Вадохрышча можна толькі ў спецыяльна абсталяваных месцах, дзе дзяжураць супрацоўнікі МНС, работнікі хуткай дапамогі і супрацоўнікі міліцыі. Таксама там паставяць намёты для пераапранання і будуць прадаваць ежу і гарачыя напоі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
8
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2
0
Шануйма сваё!/адказаць/
17.01.2023
Не беларуская гэта традыцыя акунацца ў палонку - гэта прыйшло да нас з рф (і даволі нядаўна). Памятаю мне яшчэ бабуля расказвала, што нават у часы яе маладосьці ў беларусаў не было такой дурной традыцыі. Як і не было цыбулінаў на цэрквах.
0
Грышка/адказаць/
17.01.2023
С, Гэты звычай не сакрамэнт. Хрышчэньне ёсьць сакрамэнт, але гэты звычай не хрышчэньне. Хрышчэньне зьдзяйсьняецца адзін раз у жыцьці. Гэты звычай нядаўна імпартаваны з Расеі. Ён ня родны для Беларусі. 
0
памятайце/адказаць/
17.01.2023
За руским папом заужды прыходзиць руски штык!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031