Знайсці
16.01.2023 / 19:536РусŁacБел

Берасцейца асудзілі на паўтара года калоніі па даносе «неабыякавай расіянкі»

У Маскоўскім судзе Брэста асудзілі Аляксандра Труша паводле ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) КК. Суддзя Таццяна Лаўранюк асудзіла Аляксандра на паўтара года пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, піша «Вясна».

Вядома, што 16 жніўня 2022 года Аляксандр Труш у прысутнасці іншых людзей заявіў, што Лукашэнка «здраднік і фашыст». Размова адбылася са знаёмымі на вуліцы каля пад’езда. Да кампаніі падышла жыхарка дома і запатрабавала замаўчаць. Але гэтым не абмежавалася: пасля таго яна патэлефанавала ў міліцыю і данесла на Труша, што «ў двары кампанія з 8 чалавек, лаяць уладу, называюць Лукашэнку здраднікам ды фашыстам».

Сама ж грамадзянка Расіі, якая патэлефанавала ў міліцыю і паскардзілася на Труша, спаслалася на свае гады і прасіла пазбавіць яе ад неабходнасці яўкі на суд.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
10
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
103
16.01.2023
Maskawity u maskoviju
0
Паляшук/адказаць/
16.01.2023
Чытаеш такія навіны і лепей разумееш латвійскі ўрад і статус "неграмадзян" для панаехалых маскоўскіх асаднікаў. Тут увогуле цяжкі выпадак, мадам без суда, адседкі і дэпартацыі ў будучыні не абысціся.
0
Алексий/адказаць/
19.01.2023
Но кто-то написал при Сталине 10 миллионов доносов .. И вот они снова воплотились на земле...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031