Знайсці
16.01.2023 / 19:46РусŁacБел

Палякі адмовіліся рамантаваць беларускі цягнік, бо Беларусь пад санкцыямі

Польская кампанія адмовілася рамантаваць цягнік, які амаль год таму сутыкнуўся ў Беларусі з трактарам. Усё гэта — з-за еўрапейскіх санкцый супраць Беларусі, паведамляе выданне Most. 

Фота: onliner.by

У афіцыйным прэс-рэлізе польскай кампаніі Pesa з Быдгашча гаворыцца, што яна атрымала ліст ад «Беларускай чыгункі». У ім беларусы прасілі адрамантаваць дызель-цягнік, выраблены ў Быдгашчы. Але вытворца паведаміў беларускаму боку, што не зможа ўзяць такі заказ.

Прадстаўнік PESA Bydgoszcz Мацей Гжэскавяк паведаміў польскаму парталу NaKolei.pl:

«PESA не можа выканаць просьбу аб рамонце з боку беларускага перавозчыка, улічваючы бягучую сітуацыю, звязаную з вайной ва Украіне, а таксама звязаныя з гэтым санкцыі, якія прыняў Еўрасаюз у дачыненні да Расіі і Беларусі».

Партал паведамляе, што цягнік не рамантаваўся з сакавіка 2022 года, калі і адбылася аварыя:

«У беларусаў, адрэзаных ад многіх кампанентаў, узнікаюць праблемы з выкананнем работ уласнымі сіламі».

Сам інцыдэнт адбыўся ў сакавіку 2022 года. На чыгуначным перагоне Рудзенск — Міханавічы ў Мінскай вобласці каля прыпынку Зазерка сутыкнуліся цягнік і трактар з прычэпам, напоўненым гноем. Удар цягніка прыйшоўся на прычэп. У выніку здарэння былі пашкоджаныя апоры электразабеспячэння, спынены рух на перагоне, затрыманы рух пасажырскіх цягнікоў. Здарэнне абышлося без чалавечых ахвяр.

Чытайце таксама:

Цягнік «Магілёў-Мінск» урэзаўся ў трактарны прычэп з гноем на чыгуначным пераездзе

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
2
Ха-ха
14
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
3
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031