Знайсці
15.01.2023 / 23:265РусŁacБел

Пробашч бабруйскага касцёла: Усё не так страшна, тое-сёе напрыдумлялі

Сёння з'явілася інфармацыя, што касцёл Беззаганнага Зачацця Прасвятой Дзевы Марыі ў Бабруйску можа сутыкнуцца з сітуацыяй, якую ўжо мае Чырвоны касцёл у Мінску, калі ўлады прымушаюць плаціць арэндную плату, а ў перспектыве могуць і зусім выселіць. З'явіліся нават чуткі, што збіраюцца разбурыць касцельны арган. Але ксёндз Андрэй Яркавец, з якім паразмаўляў «Вячэрні Бабруйск», запэўнівае: усё насамрэч не так страшна. 

«Так, днямі мы атрымалі пастанову ад выканкама Ленінскага раёна, дзе сказана, што з 1 лютага нам неабходна аплочваць арэнду сваіх памяшканняў. Раней нам ішлі насустрач і аплату за арэнду не налічвалі

. Цяпер у наступныя паўгода трэба будзе плаціць.

Але рэч у тым, што, па дзяржаўных нарматывах, каб перадаць будынак ва ўласнасць касцёла, трэба, каб перад тым аплачвалася ягоная арэнда. Гэтаксама плаціў за арэнду магілёўскі касцёл, а потым атрымаў будынак на 5 год у бязвыплатнае карыстанне.

Таму мы будзем плаціць арэнду, а каб паменшыць яе памер, вызвалім частку памяшканняў, якія нам не вельмі патрэбныя. У тым ліку на другім паверсе. Але гэта не значыць, што трэба разбіраць арган, гэтыя ўжо чуткі самі напрыдумлялі».

Журналістка Любоў Лунёва ў фэйсбуку таксама на падставе сваіх крыніц сцвярджае, што журналісты сітуацыю занадта драматызуюць:

«Улады і раней прапаноўвалі перадаць супольнасці ўвесь комплекс: і будынак касцёла, і пяціпавярховую прыбудову да яго. Але праблема ў тым, што парафія не мае такіх сродкаў, каб знесці непатрэбную ёй прыбудову, якая толькі псуе выгляд святыні. Да таго ж, няма сродкаў, каб гэтыя плошчы ахоўваць».

Чытайце таксама:

У бабруйскіх каталікоў могуць забраць касцёл

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4
0
Адам Казлевіч/адказаць/
16.01.2023
Выглядае, што парафію хочуць папросту развесці.
0
відьмаявідьма/адказаць/
16.01.2023
Бабруец, закінуты? а што ў ім было?

п.с. цікавы сімбіоз будынкаў. і малавядомы. Беларусь глыбінная поўная сюрпрызаў) 
0
Бабруец/адказаць/
17.01.2023
відьмаявідьма, адміністрацыя домабудаўнічага камбінату, які збанкрутаваў.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930