Знайсці
15.01.2023 / 21:224РусŁacБел

На цэнтралізаваным тэсціраванні частка «Б» павялічыцца ў разы, будуць забіраць і чарнавікі

Структура тэстаў цэнтралізаванага экзамена перагледжаная вельмі сур'ёзна, паведаміў на YouTube-канале БелТА начальнік Галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Каспяровіч.

Чыноўнік адзначыў, што для тых, хто сур'ёзна настроены на саму вучобу, а не толькі на паступленне, складанасцяў са здачай цэнтралізаванага экзамена не будзе. Але пры гэтым ён дадаў, што сама структура тэстаў вельмі сур'ёзна перагледжаная.

«У нас будуць заданні з першага па чацвёрты ўзровень складанасці, ніякіх алімпіядных і набліжаных да іх заданняў не будзе, толькі поўная і абсалютная адпаведнасць навучальным праграмам, вучэбным прадметам на ўзроўні базавых класаў», — распавёў Каспяровіч. Гэта датычыць не толькі цэнтралізаванага экзамена, але і тэсціравання.

Гаворачы пра змены ў арганізацыі цэнтралізаванага тэсціравання, начальнік Галоўнага ўпраўлення адзначыў, што частка «Б» павялічылася ў разы.

«Гэта тая частка, дзе няма магчымасці выбару, тут проста адгадаць няма ніякіх шанцаў. Трэба будзе ўзяць ручку, узяць чарнавік, рашыць задачы, атрымаць літарны або лічбавы адказ і ўпісаць яго ў клеткі бланка адказаў акуратна, роўна», — растлумачыў Каспяровіч.

Пры гэтым абітурыентам давядзецца здаваць арганізатарам яшчэ і чарнавік. Хоць незразумела, навошта, бо ён маўляў, не адыграе ніякай ролі ў ацэньванні.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
1
Хлопец/адказаць/
16.01.2023
Навошта ўвогуле здаваць ЦТ і паступаць у бсср "вузы" з якіх звольнілі ці звольніліся ўсе лепшыя ды адыкватныя выкладчыкі?!?!?
Зараз усе вучні у каго больш 3 ізвілін паступаюць за мяжой
1
аканне/адказаць/
16.01.2023
Хлопец, ня ўсе маюць столькі грошай, каб вучыцца за мяжой, незалежна ад звілін.
0
Хлопец/адказаць/
16.01.2023
аканне, існуюць праграмы дапамогі для беларусаў і зніжкі таленавітым студэнтам.
А вось беларускія "вузы" гэта 100% марнаванне часу
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930