Знайсці
15.01.2023 / 18:1711РусŁacБел

У бабруйскіх каталікоў могуць забраць касцёл

Пасля нядзельнай службы 15 студзеня ксёндз-пробашч паведаміў, што з 1 лютага парафія будзе арандаваць памяшканне бабруйскага касцёла Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў горада для правядзення набажэнстваў, паведамляе «Белсат».

Тэрмін арэнды — паўгода, кошт яе пакуль што невядомы. За гэты час улады будуць вырашаць, што рабіць з касцёлам далей і ці перадаваць яго парафіі.

Цяпер жа парафія абавязаная вызваліць усе памяшканні, якія не выкарыстоўваюць для службаў. Вялася нават гаворка пра тое, што трэба разабраць арган.

Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Бабруйску быў пабудаваны ў 1912 годзе. У 1968-м камуністычныя ўлады забудавалі вежу пяціпавярховікам, з таго часу касцёл мае свой цяперашні выгляд. У 2017 годзе парафіяне збіралі подпісы за поўнае вяртанне будынка парафіі і яго адбудову, але выніку гэта не дало.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
37
16.01.2023
Ганьба.
1
гоблен/адказаць/
16.01.2023
"...Толькі свабода, самапавага ды маральная моц могуць выратаваць беларускі народ..." Грышка, вас и Толика Старкова нехило забирает. Такой текст ваяете! Это просто празднек какой-та. Особенно впечатлило про моральную силу, мля! Отсыпьте жешь
0
Грышка /адказаць/
16.01.2023
гоблен, Маўчыце, троль. Не чытайце, калі вам не падабаецца.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930