Знайсці
15.01.2023 / 17:161РусŁacБел

Зяленскі: У Дняпры загінулі 25 чалавек

Колькасць загінулых у выніку ракетнага абстрэлу ў Дняпры дасягнула 25 чалавек, з іх 1 дзіця. Пра гэта паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

Фота: Evgeniy Maloletka / AP Photo

Пры гэтым выратаваныя 39 чалавек, з іх 6 дзяцей. 73 чалавекі атрымалі траўмы, у тым ліку 13 дзяцей. Шукаюць цяпер 43 чалавекі.

Паводле папярэдняй інфармацыі, разбураныя 72 кватэры і пашкоджаныя больш за 230. Устаноўлены 4 палаткі ДСНС і 2 палаткі ад валанцёраў. Псіхолагі дапамагаюць пацярпелым. Пошукава-выратавальныя работы і дэмантаж небяспечных канструктыўных элементаў працягваюцца кругласутачна.

Падчас учарашняй атакі расійская ракета трапіла ў дзевяціпавярховы дом у Дняпры, быў знішчаны цэлы пад'езд. А ў Мінабароны Расіі сёння адрапартавалі, што мэта ўчарашняга ўдару па Украіне «дасягнутая». 

Чытайце таксама:

Арастовіч патлумачыў сваю заяву пра тое, што ракету ў Дняпры збіла СПА

Дзяўчына з Дняпра, чыё фота на руінах дома абляцела свет, расказала, як уцалела

«Яе збілі. Яна ўпала на пад’езд». Арастовіч заявіў, што ракета ў Дняпры, якая трапіла ў шматпавярховік, была збітая СПА

«Я праклінаю вас да сёмага калена!» Эмацыйнае відэа з жыхаркай Дняпра, якая страціла ў разбураным доме сына

Расія працягвае ракетны тэрор. У Дняпры ракета ўдарыла ў жылы дом — абваліўся цэлы пад'езд ФОТА

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
8
0
Грышка/адказаць/
15.01.2023
«А ў Мінабароны Расеі сёньня адрапартавалі, што мэта ўчарашняга ўдару па Ўкраіне дасягнутая». А якая была мэта? Генацыд? Ваеннае злачынства? Забойства нявінных бяззбройных мірных жыхароў — дзяцей, жанчын і мужчын? Вольны сьвет мусіць супрацьстаяць чырвона-карычневай фашысцкай Расеі ва Ўкраіне цяпер, перш чым шалёная Масква паспрабуе пабудаваць ейную Эўразійскую імпэрыю «ад Лісабону да Ўладзівастоку».
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930