Знайсці
15.01.2023 / 16:381РусŁacБел

Холдынг беларуса патрапіў у спіс найбуйнейшых падаткаплатнікаў Казахстана

Фірма «Асбіс Казахстан» стала адной з 354 кампаній, якія, згодна з заканадаўствам Казахстана, патрабуюць адмысловага маніторынгу як найбуйнейшыя падаткаплатнікі краіны, піша Office Life.

Фота: ASBIS

Фірма «Асбіс Казахстан» стала адной з 354 кампаній, якія, згодна з заканадаўствам Казахстана, павінны прайсці адмысловы маніторынг як найбуйнейшыя падаткаплатнікі краіны.

Адпаведны пералік, які складаецца па выніках гаспадарчай дзейнасці, набыў моц з 1 студзеня 2023 года і будзе дзейнічаць на працягу двух наступных гадоў. Пры гэтым казахстанская «дачка» вядомага IT-дыстрыб'ютара знаходзілася ў ім і на працягу 2021-2022 гадоў.

У 2022 годзе Казахстан стаў галоўным рынкам збыту для холдынгу ASBISc Еnterprises, які з Кіпра кантралюе беларускі бізнэсмен Сяргей Касцевіч. Мясцовы дыстрыб'ютар па аб'ёмах продажаў (прырост да аналагічнага перыяду 2021 года — звыш 63%) абышоў падраздзяленні ў Расіі і Украіне, рэалізаваўшы оптам і ў розніцу за дзевяць месяцаў 2022 года прадукцыі амаль на 400 млн даляраў.

Для параўнання: у Беларусі за гэты перыяд продажы ўпалі прыкладна ў два разы і склалі каля 57 млн даляраў. З 6-га месца ў сукупных аб'ёмах рэалізацыі ASBIS Беларусь перамясцілася на 9-е.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
Артемий/адказаць/
15.01.2023
Беларуские компании становятся крупными налогоплательщиками в Литве, Польше, Латвии, Казахстане, а могли бы платить налоги в Беларуси и здесь развивать свой бизнес, если бы не лукашизм!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930