Знайсці
14.01.2023 / 23:001РусŁacБел

«Кветка расце ў рэбрах»: Syndrom Samazvanca выдаў экзістэнцыяльны альбом «Востраў скаргаў»

Роўна праз год пасля публікацыі першага альбома Sonk праект Syndrom Samazvanca выклаў у сеціва новы альбом «Востраў скаргаў». Псіхадэл-рок, крыху панка, нью крафт-рок — па-сутнасці, пісаць у гэтым выпадку пра музычныя падрабязнасці неяк дробязна, бо гэта неверагодны альбом, які схоплівае «невыноснасць» нашага быцця, заносіць цябе ў прастору персанальнай і творчай свабоды, піша reform.by.

Гурт Syndrom Samazvanca. Фота з сацсетак

Роўна праз год пасля публікацыі першага альбома Sonk праект музыкаў Syndrom Samazvanca выклаў у сеціва новы альбом «Востраў скаргаў». Псіхадэл-рок, крыху панка, нью крафт-рок — па-сутнасці, пісаць у гэтым выпадку пра музычныя падрабязнасці неяк дробязна, бо гэта неверагодны альбом, які схоплівае «невыноснасць» нашага быцця, заносіць цябе ў прастору персанальнай і творчай свабоды.

Свабода — менавіта тая асаблівасць выказвання гурта, ад якой проста займае дух. Такія нечаканыя распрацоўкі ў кампазіцыях, як рытмічныя запавольванні/паскарэнні, танальныя аднаўленні, тэматычныя адгалінаванні, свабода музычнай думкі, — усё гэта заварожвае і прымушае сачыць за музыкай альбома з вялікай цікавасцю і асалодай.

Выкананне. З гэтым таксама ўсё ОК. Альбом гучыць супермузыкальна — усе на адной «хвалі».

Вокладка альбома: Кацярына Дубовік

Тэксты. У альбоме lyrics даюць слухачу тую сугестыўную апору, што дазваляе казаць менавіта пра беларускі свет. У тэкстах паэта і музыкі ёсць шмат алюзій і «прывітанняў» — скажам, гурту Ulis, Артуру Клінаву, Альгерду Бахарэвічу. Не выпадкова і адна з кампазіцый альбома называецца на выдуманай мове «бальбута» — «Bu samoje». Адзін з трэкаў прысвечаны ўвогуле Алене Кіш — і варта падкрэсліць, што не робіць нейкі твор in memoriam — гэта прастора беларускіх знакаў, кодаў, лінкаў, асобаў — цалкам для яго жывая і рэальная.

Па-чацвёртае, горад. Мне падаецца, што лепшай метафары для ўваходу ў музычны космас альбома і нельга прыдумаць. Мы ўваходзім у нейкі горад і блукаем па яго вуліцах, спыняемся, наганяем, уцякаем, паварочваем за рог, караскаемся, «завісаем» і далей, і далей. Калі вы адчуеце рытм гэтага горада — падарожжа ўжо ніколі не забудзецца.

Ды і напрыканцы галоўнае. Як трансфармуецца ў гэтай прасторы наш «невыносны цяжар быцця» — выклікае шчырае захапленне, спадзеў і «сатысфакцыю». Перастварыць чарговую бязглуздую пастанову ў паліва для палёту — вось вам кампазіцыя I h.d., адзін «абрыдлы рытуал» у трызненне — песня Halijaf, даць «любімай траўме» перамагчы смерць — трэк Liod / Kryhalom. «Востраў скаргаў» пераконвае нас у тым, што перамагчы страх і боль можна толькі праз усведамленне ўласнай свабоды (духу). Бо калі яна ёсць, яе ўжо ніхто не здолее адабраць.

Слухаць альбом «Востраў скаргаў» можна тут.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Проста жыхар/адказаць/
15.01.2023
Неблагое гучанне. Падчас праслухоўвання першага трэку накрылі TonqiXod-аўскія флэшбэкі.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера