Знайсці
14.01.2023 / 21:24РусŁacБел

За дапамогу батальёну Каліноўскага — пяць год калоніі, за «цынічныя» надпісы супраць вайны — паўтара

Гомельскі абласны суд 9 студзеня вынес прысуд двум жыхарам Гомеля — Уладзіславу Яцэнку і Кірылу Плакушчаву. Іх абвінавацілі паводле арт. 341 (апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці) і ч. 2 арт. 361-3 (удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка альбо падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу), піша «Вясна».

Аднаму з хлопцаў 21 год, другому — 24. Судовы працэс пачаўся 29 лістапада і доўжыўся паўтара месяца з перапынкамі. Справу разглядаў суддзя Мікалай Доля.

Паводле матэрыялаў следства, адзін з хлопцаў неаднаразова размяшчаў у адной з сацсетак публікацыі з заклікам да ўдзелу ў ваенных дзеяннях у складзе батальёна Кастуся Каліноўскага, «Азова» і іншых фармаванняў Узброеных сіл Украіны. А яшчэ перавёў 21 еўра для батальёна Кастуся Каліноўскага.

Таксама хлопцаў абвінавацілі ў тым, што яны наносілі цынічныя надпісы і малюнкі на сцены будынкаў у абласным цэнтры. Суд ацаніў шкоду ў 130 рублёў.

Праваабаронцам пакуль невядома, хто менавіта з хлопцаў «заклікаў далучыцца да батальёна Каліноўскага», а хто «наносіў надпісы». За першае «злачынства» аднаго з гамельчукоў пакаралі пяццю гадамі пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, а яго сябар атрымаў за «надпісы» паўтара года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера