Знайсці
14.01.2023 / 19:3665РусŁacБел

Лукашэнка: 90% праціўнікаў рэжыму ўжо бачаць у ім сваё выратаванне

Сёння Лукашэнка правёў прыём, на якім узнагародзіў сваіх прыхільнікаў і прапагандыстаў з розных сфер, у тым ліку са СМІ, спорту, культуры і іншых. Лукашэнка зноў паабяцаў, што гэты год будзе лепшы за мінулы, і зноў загаварыў пра сваіх праціўнікаў.

Прапагандысты падчас прыёму 

Лукашэнка сказаў, што 2023 год ён хоча бачыць годам міру і стварэння. «І не толькі на сваёй зямлі», — дадаў ён.

Паводле Лукашэнкі, «сёння гэта разумеюць нават тыя, хто яшчэ ўчора супрацьпастаўляў сябе дзяржаве, выступаў супраць, як яны гавораць, «рэжыму».

«А сёння яны бачаць у такім рэжыме сваё выратаванне. Працэнтаў 90 тых.

Я ўжо гаварыў аб гэтым у храме: мы да гэтага гатовы.

У якой форме гэта будзе, які шлях яны павінны прайсці назад да сябе дадому — вам вызначаць», — прапанаваў Аляксандр Лукашэнка прапагандыстам вырашыць лёс праціўнікаў рэжыму.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Грышка /адказаць/
16.01.2023
Valadzimir , Сёньня ў Беларусі гэтага няма. Паглядзіце, колькі прафсаюзнікаў, прадпрымальнікаў, рабочых сядзіць у лукашэнкаўскай турме. У Беларусі цяпер няма «дзяржавы». Замест дзяржавы, ёсьць адзін «пан», і завуць яго Лукашэнка — і ён лічыць усіх беларусаў ягонымі халопамі.
1
Anatol Starkou/адказаць/
16.01.2023
Грышка , Ты не паверыш, што на твой камент я тут адказваў ужо чатыры разы, яшчэ да таго, як ты яго напісаў. І адказваў яго два разы ніку Valadzimir ("каб зразумець, чыя тут дыктатура") і два разы ніку Суддзя у адстауцы ("ну і задача Вам на логіку"), а надрукавала НН толькі адзін мой пяты каментар пра артыкул 13.
Пры гэтым тое, што я пісаў пра Лукашэнку-пана (ў маім каментары Боса ці Гаспадара фірмы РБ), я пісаў яшчэ да таго, як сённяшняя рэдакцыя НН вучылася самастойна хадзіць пешшу пад стол. Ўсё гэта мной апублікована, толькі не на гэтым формуе НН. Бо ў НН ёсць пан і гэта не Лукашэнка. НН нявольніца. Яна думала, што збяжыць ад Лукашэнкі і стане вольнай, а папала щ абдымкі дзікага дэмакратычнага Захаду і стала нявольніцай. А я ж яе памятаю як вольную газету на Беларусі. Як і сённяшнюю нявольніцу Хартыю97 памятаю вольнай на Беларусі. Ты хоць ведаеш, што былі часы, калі мы наведвалтнікі Хартыі97 САМІ ПАЧЫНАЛІ ТЭМЫ ДЛЯ РАЗМОВЫ на форуме Хартыі 97? Самі. Без рэдактараў тады беларускай, а сёння панскай Харти97.

На гэтым у дадзенай тэме ўсё. Нікуды не прыйшла з Беларусі НН, нікуды не прыйшла Хартыя97 і вы бел-чырвона-белыя нікуды не прыйдзеце з Беларусі на Захад, бо тут нявольніца = рабства, чаго вы яшчэ не разумееце. Таму і прапаганда ў Штатах стагоддзямі замест дэмакратыі, што пры дэмакратыі = ўладзе падкантрольнай народу Штаты і дня не пратрымаліся б без прапагнады. Амерыканцы жывуць у ёй, як дэльфіны ў моры-акіяне свбаоды.
16.01.2023
Anatol Starkou, ехай дамоў, старча, там глабалістаў і BLM няма 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера