Знайсці
14.01.2023 / 14:503РусŁacБел

Вялікабрытанія перадасць Украіне танкі Challenger 2

Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Рышы Сунак правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, паведамілі на Даўнінг-стрыт, 10 і сам Зяленскі ў твітары.

У камюніке брытанскага прэм'ера гаворыцца, што Брытанія мае намер перадаць Украіне танкі Challenger 2, як і чакалася апошнімі днямі. Крыніцы Бі-бі-сі кажуць, што гаворка можа ісці аб прыкладна 12 танках.

Тым не менш, у самой заяве аб гэтым сказана больш абцякальна: «Прэм'ер-міністр абмаляваў імкненне Злучанага Каралеўства ўзмацніць нашу падтрымку Украіны, у тым ліку шляхам перадачы танкаў Challenger 2 і дадатковых артылерыйскіх сістэм».

Зяленскі падзякаваў Сунаку, адзначыўшы, што гэтая пастанова «не толькі ўзмацняе нас на полі бою, але і пасылае правільны сігнал іншым партнёрам».

Пад такімі, відавочна, разумеецца Нямеччына, чыя згода неабходная для паставак танкаў Leopard 2 многімі іншымі еўрапейскімі краінамі. У заяве брытанскага прэм'ера таксама згадваецца гэтая акалічнасць.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
10
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
1
у канцэ канцоў/адказаць/
15.01.2023
Ды калі яны ўжо перастануць намервацца ды насамрэч пастаўляць?!
0
не такі як ёсць/адказаць/
16.01.2023
Зноў танкі. Ці гэта нейкія другія танкі? Ці тыя ж самыя але з другога боку? Я заблытаўся проста ў танках, на словах іх ужо некалькі тысяч перадалі, мо ў наяўнасці нарэшце перадасце?!
0
Максим Дизайнер/адказаць/
16.01.2023
Один залп града, или мухи, и не будет этого танка. Вот о чем думают британцы, а не давать или не давать.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930