Выбух на газаправодзе ў Літве быў вынікам непаладак, а не дыверсіі
Выбух на магістральным газаправодзе ў Пасвальскім раёне Літвы адбыўся ў пятніцу ў выніку тэхнічных непаладак, дыверсія малаверагодная.
З такой папярэдняй версіяй прычын інцыдэнту выступіў у суботу Нямунас Бікнюс, генеральны дырэктар прадпрыемства Amber Grid — аператара газавых сетак Літвы.
«Першасны агляд месца здарэння, абсталявання кажа пра тое, што, хутчэй за ўсё, мела месца тэхналагічная аварыя. Магчыма, быў парушаны адзін са швоў на месцы стыку труб», — сказаў ён журналістам. Газаправод быў пабудаваны ў 1978 годзе.
Нагадаем, што выбух на газаправодзе, што злучае Літву і Латвію адбыўся ў пятніцу вечарам. Вышыня полымя складала да 50 метраў. У выніку выбуху ніхто не пацярпеў. З найбліжэйшай вёскі былі эвакуяваныя жыхары.
0
2
1
1
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
На Балі разбілася на скутары 23-гадовая беларуска
 2
Шпакоўскі: На нас павінны баяцца напасці
 5
«Дзіця побач са мной проста паклалі ў пакет». Блогерка расказала жудасную гісторыю, як страціла першынца
 5
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера