Знайсці
14.01.2023 / 12:416РусŁacБел

Беларусы ў Літве, у якіх скончыўся пашпарт, змогуць атрымаць іншы дакумент

Гэта пытанне абмяркоўвалася на сустрэчы прадстаўніка Аб'яднанага пераходнага кабінета Валера Кавалеўскага і дырэктара Дэпартамента міграцыі МУС Літвы Эвеліны Гудзінскайце.

Падчас сустрэчы Валер Кавалеўскі і Эвеліна Гудзінскайце разам з іншымі прадстаўніцамі дэпартамента абмеркавалі працэдуру выдачы дакументаў грамадзянам Беларусі, якія цяпер знаходзяцца ў Літве і па аб'ектыўных прычынах не могуць памяняць пашпарты, што сталі несапраўднымі праз сканчэнне тэрміну дзеяння або праз страту.

Пасля канчатковай дапрацоўкі працэдуры Аб'яднаны пераходны кабінет апублікуе інфармацыю аб умовах і спосабах атрымання такога дакумента.

Таксама на сустрэчы былі абмеркаваныя іншыя праблемныя пытанні, з якімі сутыкаюцца беларусы ў Літве, іншых краінах ЕС і ва Украіне. Для іх вырашэння бакі дамовіліся пра шэраг рэгулярных сустрэч, паведамляе Аб'яднаны пераходны кабінет.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
29
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
1
14.01.2023
Это можно сделать в Литве на сайте миграции абсолютно без помощи Офиса Тихановской. И уже давно. Женевский паспорт для путешествий выдают и беларусам. Вместо того, чтобы дурить людям голову и приписывать себе заслуги,которых нет, пусть честно отчитаются о расходовании финансов, которые были им выделены и пожертвованы.
0
Сірожа/адказаць/
14.01.2023
Трэба ўжо пачаць выдаваць Беларускія пашпарты старога абразцу, з Пагоняй, бо й так трэба будзе то рабіц неўзабаве, дык чаго чакаць.
14.01.2023
EMIL, такой паспорт дают Беларуси в случае, если в их паспорте закончились страницы для виз. А не потому, что закончился срок действия паспорта
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930