Знайсці
14.01.2023 / 11:38РусŁacБел

У Кіеве другі раз за раніцу прагрымелі выбухі

Упершыню больш чым за 10 дзён улады Кіева і вобласці паведамілі пра атакі на аб'екты крытычнай інфраструктуры.

У Кіеве другі раз за раніцу абвясцілі паветраную трывогу, паведамляецца ў тэлеграм-канале гарадской ваеннай адміністрацыі. Улады заявілі пра ракетную атаку на сталіцу. Па словах мэра Віталя Клічко, выбухі прагучалі ў Дняпроўскім раёне горада. Ён паведаміў таксама, што ў Галасееўскім раёне на паўднёвым захадзе Кіева на нежылую тэрыторыю ўпалі абломкі ракеты, ніхто не пацярпеў.

Намеснік кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Кірыла Цімашэнка паведаміў, што нападу падвергнуўся аб'ект крытычнай інфраструктуры. У ваеннай адміністрацыі горада гэта пацвердзілі.

Кіраўнік Офіса ўкраінскага прэзідэнта Андрэй Ярмак заклікаў жыхароў не ігнараваць сігналы трывогі.

У Дарніцкім раёне абломкам ракеты пашкодзіла аўтамабіль.

Паветраная трывога таксама абвешчаная ў Чарнігаўскай вобласці.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
15
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера