Знайсці
13.01.2023 / 20:461РусŁacБел

У ноч на суботу могуць не працаваць банкаўскія карткі

Банкаўскі працэсінгавы цэнтр папярэджвае, што будзе праводзіць тэхналагічныя работы ноччу 14 студзеня з 03:20 да 04:00.

«У названы прамежак часу магчымыя кароткатэрміновыя перапынкі ў абслугоўванні трымальнікаў карт банкаў, якія карыстаюцца паслугамі цэнтра, а таксама ў сетцы арганізацый гандлю (сэрвісу), пунктаў выдачы наяўных, прылад самаабслугоўвання, банкаматаў, якія абслугоўваюцца банкамі, падлучанымі да апаратна-праграмнага комплексу цэнтра», — гаворыцца ў паведамленні на сайце цэнтра.

Банкаўскі працэсінгавы цэнтр абслугоўвае восем банкаў: ААТ «Сбербанк», ААТ «Белаграпрамбанк», ААТ «Белінвестбанк», ААТ «Парытэтбанк», ЗАТ «Банк «Рашэнне», ААТ «БНБ-Банк», ЗАТ «Цэптэр Банк», ЗАТ «БТА Банк».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
Верно/адказаць/
13.01.2023
Банковские КАРТЫ
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930