Знайсці
13.01.2023 / 19:312РусŁacБел

За каментары затрымалі інжынера-праграміста ўніверсітэта Аляксандра Чабатара

Мяркуючы па апублікаваным сілавікамі, віна чалавека ў тым, што ён пісаў каментары са сваімі ацэнкамі сітуацыі ва Украіне.

Аляксандр Чабатар. Фота: сацсеткі

Мужчыну 34 гады, ён мінчук. У відэа сілавікоў мужчына кажа, што працуе інжынерам-праграмістам ва ўстанове адукацыі — калі верыць яго сацсеткам, гэта Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт.

Згодна з тым, што кажуць сілавікі, ён публікаваў у каментарах свае меркаванні пра сітуацыю ва Украіне. Мяркуючы па апублікаваных скрыншотах, нічога радыкальнага там няма. Да прыкладу, мужчына кажа, што многія беларусы падтрымліваюць Украіну, а загінулыя рускія салдаты з'яўляюцца акупантамі на чужой зямлі, таму іх не надта шкада.

Ягоны тэлеграм-акаўнт быў зусім неабаронены — па ім лёгка знаходзіцца нумар тэлефона і старое прывязанае фота.

Невядома, ці заведзеная на Аляксандра крымінальная справа.

Лукашысты і іх сілавыя структуры паслядоўна падтрымліваюць агрэсію Расіі супраць Украіны. Аляксандр Лукашэнка заяўляў, што вайна «працягнецца тры-чатыры дні» і скончыцца паразай Украіны. Расійскія войскі ажыццявілі спробу захопу Кіева з тэрыторыі Беларусі пад прыкрыццём беларуска-расійскіх вучэнняў. Любыя антываенныя выступы ў Беларусі жорстка караюцца. За антываенныя ці праўкраінскія выказванні ў краіне затрыманыя, імаверна, ужо некалькі тысяч чалавек.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

Колькі трэба ўзброеных сілавікоў, каб затрымаць аднаго чалавека з паднятымі рукамі?

Затрымалі беларуса, які вярнуўся з-за мяжы, — за каментары з 2020 года. Расказваем, як яго знайшлі

Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
5
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
7
Абуральна
30
0
Да колі?/адказаць/
13.01.2023
Калі ж вы ўсе знішчыце на сваіх смартыонах гэты гэбістскі тэлеграм??? Колькі людзей гэты брыдкі рашыстскі тэлеграм накіраваў за краты? У дупу такспма і яндэкс, і ўсю хлустлівая рашыстскую непатрэбную муру…
0
Улад/адказаць/
13.01.2023
Беларусь не знаходзіцца у стане вайны з Украінай. Гэтага факта дастаткова, каб "паставіць на месца" усіх гэтых сілавікоў, якія кашмараць людзей за жоўта-блакітную стужку, за украінскую песню, за словы подтрымкі у адрас ахвяр пуцінскай агрэсіі.
 Разумеецца, гэта пры умове, што у РБ ёсць Закон. І што ёсць тыя вышэйшыя органы, якія назіраюць за выкананнем Закона і за тымі, хто злоўжывае сваім службовым становішчам.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930