Знайсці
14.01.2023 / 23:094РусŁacБел

Валасы пасля мыцця: высушыць ці пакінуць, каб сохлі самі?

Правільны догляд валасоў дапамагае захаваць шавялюру прыгожай. Акрамя выбару якаснай касметыкі, варта не забывацца і пра тое, як мы мусім даглядаць валасы пасля мыцця. 

Фота: vecteezy.com

Існуе перакананне, што лепш даваць валасам высахнуць самастойна, бо сушка фенам іх псуе. Але, наадварот, валасы могуць пашкодзіцца, калі мы пакідаем іх сушыцца без нашай дапамогі, а вільготная скура галавы больш уразлівая на інфекцыі.

Добры фен і ўмелае абыходжанне з ім не толькі не пагоршаць стан валасоў, а могуць нават палепшыць яго. Мокрыя локаны лягчэй пашкодзіць, бо тады кутыкула — вонкавы слой воласа — не цалкам закрытая. Высушаныя валасы больш устойлівыя да механічных пашкоджанняў, а сухая скура галавы не схільная да свербу, перхаці і мікозу.

Таму дзейнічаем наступным чынам. Калі вы вымылі галаву, акуратна прамакніце валасы баваўняным ручніком, прытым важна не церці яго аб валасы і не тузаць іх.

Пасля таго, як вы сабралі з валасоў лішнюю ваду, нанясіце на іх тэрмаахоўны касметычны сродак, які дадаткова абароніць валасы ад высокіх тэмператур. Гэта можа быць міст, спрэй, алей ці крэм — што вам больш падабаецца.

Потым пераходзім да сушкі: калі ў вас доўгія і густыя валасы, варта падзяліць іх на часткі, каб сушыць іх было зручней і хутчэй.

Лепш за ўсё сушыць валасы фенам з рэгуляванай тэмпературай паветра, іанізацыяй і магчымасцю сушкі халодным паветрам.

Валасы не любяць гарачага паветра, таму варта сушыць іх папераменку цёплым і халодным паветрам, аптымальная тэмпература — 30 градусаў.

Не забывайце трымаць фен на адлегласці 20—30 сантыметраў ад валасоў. А для найлепшага эфекту сушыце іх у кірунку ад каранёў да кончыкаў.

Ці можа чалавецтва раз і назаўжды вырашыць праблему аблысення?

Як часта трэба мыць галаву?

«Жанчынам сівізна падабаецца». Мужчыны і жанчыны расказваюць, як пасівелі ў 15, 16 і нават 9 гадоў і што з гэтым рабілі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
22
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
5
Сумна
2
Абуральна
3
1
лысая девачка/адказаць/
14.01.2023
нет волос - нет проблем
0
В нашем классе есть чудо-девочкаВсем хорошая,только лысаяИздевались все над беднягоюЗаставляли е/адказаць/
15.01.2023
у мужчын (музыкаў, мастакоў і т.д.) бываюць такія шэвелюры, што любая нелысая дзевачка пазайздросціць
а. у вашай казарме такіх няма?
0
гала/адказаць/
16.01.2023
макну іх (свае валасы) у сьвінячы навоз
і не буду сушыць

калі шэў упадабае і такія мае валасы, то

нават я не знаю, куды падзець вQQчы мае 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930