Знайсці
12.01.2023 / 21:07РусŁacБел

Візу Poland. Business Harbour можна будзе аднавіць у Польшчы

Грамадзяне Беларусі, якія законна жывуць на тэрыторыі Польшчы і раней мелі польскую візу паводле праграмы Poland. Business Harbour, змогуць падаваць заяву на атрыманне новай візы. Пра гэта паведаміў візавы партнёр МЗС Польшчы — кампанія VFS. Global.

Падавацца на візу могуць таксама члены сям’і ІТ-спецыяліста, а менавіта муж/жонка і непаўналетнія дзеці. Аднак калі ў заяўніка не было такой візы ў пашпарце, то заяву не прымуць.

Віза такога тыпу будзе даваць магчымасці, якіх няма ў звычайнай гуманітарнай візы — напрыклад, права на ажыццяўленне камерцыйнай дзейнасці. Аплата візавага збору за яе выдачу таксама не прадугледжаная, але і ездзіць па ёй у Беларусь і назад будзе рызыкоўна — польскія ўлады могуць прызнаць гэта нямэтавым выкарыстаннем візы і ануляваць яе.

Згодна са звесткамі польскага памежнага камітэта, па візе Poland Business Harbour у краіну ўехалі 7,6 тысяч беларусаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера