Знайсці
12.01.2023 / 19:22РусŁacБел

З Беларусі выправіўся ў бок Данбаса вайсковы эшалон з навучанымі мабілізаванымі і тэхнікай

Яшчэ адзін эшалон з вайсковай тэхнікай і навучаным у Беларусі кантынгентам Узброеных сілаў Расіі адправіўся 11 студзеня са станцыі Чэпіна ў Віцебску. Паводле інфармацыі тэлеграм-канала «Супольнасць беларускіх чыгуначнікаў», эшалон складаецца з 48 вагонаў.

З 48 вагонаў раскладка, як сцвярджае крыніца, наступная:

  • 8 пасажырскіх вагонаў (з асабовым складам ВС РФ: ≈400 чалавек);
  • 3 крытыя вагоны (з рыштункам);
  • 37 вагонаў-платформаў (з пагружанай колавай і гусенічнай вайсковай тэхнікай).

Станцыяй прызначэння мае быць Росаш у Варонежскай вобласці, эшалон, паводле плана, мусіць прыехаць туды 15 студзеня.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
22
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930