Знайсці
12.01.2023 / 19:081РусŁacБел

Беларускія турысты затрымаліся ў Дубаі з-за няспраўнасці самалёта

Беларускія турысты не змаглі вылецець з Дубая 12 студзеня рэйсам «Белавія» B2718, які мусіў даставіць іх у Мінск. Ім сказалі, што самалёт не вылеціць праз тэхнічныя непаладкі, паведамляе «Зеркало».

Адзін з пасажыраў падзяліўся падрабязнасцямі:

«Сёння «Белавія» не паляцела з Дубая з-за паломкі, самалёт буксіравалі з паласы, высадзілі пасажыраў. Спачатку людзям паведамілі, што іх пакормяць па пасадачным талоне ў KFC, а потым сказалі, што адвязуць у гатэль. Мы хвалюемся».

У даведачнай Нацыянальнага аэрапорта «Мінск» журналісту Zerkalo.io як прыватнай асобе сказалі, што рэйс B2718 прыбудзе 13 студзеня ў 00:30. Прычыну затрымкі рэйса работнікі аэрапорта не ўдакладнілі, а прэс-служба «Белавія» на кантакт не пайшла.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Таня/адказаць/
12.01.2023
Летать прикорытной Белавиа и аэрофлотами - зло и зашквар! Теперь же из-за осутствия сертифицированного ТО, летать этими шарашками еще и жизненно опасно.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера