Знайсці
12.01.2023 / 16:481РусŁacБел

Генпракуратура накіравала ў суд крымінальную справу супраць Цапкалы

Валерыю Цапкалу інкрымінуюць 8 артыкулаў Крымінальнага кодэкса, як палітычнага, так і эканамічнага характару.

Сярод іншага Цапкалу закідаюць атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры. Нібыта, калі ён быў дырэктарам адміністрацыі Парка высокіх тэхналогій, атрымаў хабар у памеры звыш 151 тыс. еўра за выбар пэўнага суб'екта гаспадарання генпадрадчыкам па будаўніцтве аб'екта ПВТ і заключэнне адпаведнай дамовы. 

Пры накіраванні справы ў суд Генпракуратура заявіла пазоў аб пакрыцці маёмаснай шкоды на суму больш за 6 тысяч рублёў — у інтарэсах дзяржаўнай установы «Адміністрацыя Парка высокіх тэхналогій».

Паколькі Цапкала знаходзіцца за мяжой, суд супраць яго будзе завочным.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
0
Тоня/адказаць/
12.01.2023
«Пчелы» против меда)))
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930