Знайсці
14.01.2023 / 11:09РусŁacБел

Што паглядзець. «Уіл Трэнт» (Will Trent) — выдатна сыграная гісторыя геніяльнага дэтэктыва

Галоўная зорка «Уіла Трэнта», новага драматычнага серыяла ад АВС, грае выключна пераканаўча. Рамон Радрыгес, выканаўца ролі галоўнага героя, робіць уражанне чулага і спагадлівага чалавека. Задача для шоу — давесці гісторыю да ўзроўню яго і яго калег.

Фота: dgepress.com

Спецыяльны агент Уіл Трэнт упершыню з’явіўся ў творах пісьменніцы Карын Слотэр. У яе раманах Трэнт — праніклівы, але схільны да памылак дэтэктыў, якога даводзіць да роспачы і свая няздольнасць вучыцца, і інцыдэнт, у якім ён, верагодна, выпусціў з-пад увагі важныя падказкі. Яго схільнасць абмінаць важнае надае сюжэту тэкстуру і цікаўнасць, расказвае variety.com.

Уіл расследуе справу, якая раскрываецца ў першых дзвюх серыях стужкі. Акрамя злачынства, над якім ён працуе, мы спазнаём Трэнта яшчэ і праз адносіны з іншымі персанажамі: гэта і яго сувязь з каханай з мінулага, і тое, як Уіл паводзіць сябе з цяперашняй партнёркай. Дзякуючы працы з партнёркай, мы добра вывучаем метады Трэнта-дэтэктыва, але менавіта з Энджы Паласкі, былой каханай, Трэнт-чалавек цалкам раскрываецца. Яны знаёмыя з юнацтва, калі абапіраліся адно на аднаго, каб даць рады пачуццю пакінутасці ў прыёмнай сям’і.

Уіл — проста добры і цікавы персанаж, які перажыў шмат фізічных і псіхалагічных траўмаў. Гэта ўплывае на ўсё, што ён робіць: ад яго неахвотнага рашэння ў пачатку серыяла ўзяць сабе чароўную кінутую чыхуахуа Бэці да яго недабудаванага дома ў не найлепшым раёне і адносінаў з Энджы, якія напалову кіруюцца інстынктамі, а напалову ёсць ледзьве не ўзаемна неабходнай тэрапіяй. Радрыгес выдатна грае галоўную ролю і дорыць нам франтаватага, але пабітага жыццём героя з пачуццём гумару. Але менавіта Эрыка Крыстэнсен, выканаўца ролі змучанай Энджы, паказвае сябе як сапраўды выбітная актрыса.

Пра злачынствы ў серыяле расказваюць захапляльна, а персанажы добра раскрываюцца праз гульню акцёраў. Цяжка пярэчыць існаванню серыяла, які, хоць і не выходзіць за межы свайго жанру, але ўсё роўна імкнецца паказаць сваіх персанажаў больш глыбока, чым проста бліскучыя зоркі-дэтэктывы. Упартасць Уіла Трэнта і яго імкненне змяняць сітуацыю, калі ён памыляецца, робяць гэты серыял лепшым, у якім адбываецца нашмат больш, чым здаецца адразу.

Рэйтынгі на вялікіх сусветных рэсурсах:

IMDB — 7,7/10

Rotten Tomatoes — 100% (крытыкі), 82% (гледачы)

Беларуска ў журы «Залатога глобуса» расказала, як вызначала пераможцаў кінапрэміі, і параіла фільмы для прагляду

Агляд фільма «Усёбачнае вока»: ці варта глядзець новую стужку з Крысціянам Бэйлам на Netflix? Забойства, мутацыі і Эдгар Алан По

Топ серыялаў ад журналістаў «Нашай Нівы». Некаторыя з іх дакладна стануць адкрыццём для вас

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031