Знайсці
11.01.2023 / 22:2313РусŁacБел

Мядзведзеў упэўнены, што палякі захопяць Львоў і пераймянуюць яго ў Лемберг

Колішні прэзідэнт Расіі, а цяпер намеснік кіраўніка мясцовай Рады бяспекі нервова зрэагаваў на весткі пра тое, што Польшча збіраецца перадаць Украіне танкі Leopard, а таксама на сустрэчу ў Львове прэзідэнтаў краін «Люблінскага трохкутніка» (Украіны, Польшчы і Літвы) — Уладзіміра Зяленскага, Анджэя Дуды і Гітанаса Наўседы.

Пра танкі Мядзведзеў заявіў, што гэта «жалеза», якое хутка стане «ржавым металаломам», і яно, маўляў, не ўратуе «штучную» Украіну, якая, як ён з Масквы бачыць, «распадаецца на часткі».

Праехаўся ён і па лідарах трох краін-саюзніц:

«Трое ўбогіх з Варшавы, Вільні і Кіева, якія пакутуюць ад імперскіх амбіцый і фантомных боляў, выкліканых гісторыяй, якая іх пашкуматала, сабраліся ў Львове. І моляцца, як высветлілася, на танкі. «Леапарды» там усякія, мадэрнізаваныя нашымі ворагамі Т-72, аб якіх я ўчора казаў, яшчэ нейкія англійскія неліквіды».

Таксама Мядзведзеў выказаў упэўненасць, што мэтай сустрэчы было жаданне «заходнія ўкраінскія вобласці правільна прыстроіць новым (ранейшым) гаспадарам», маючы на мэце, відавочна, палякаў, у склад дзяржавы якіх Львоў уваходзіў да 1939 года.

Адначасова крамлёўскі чыноўнік, які цягам апошняга года добра зжыўся з роллю блазнаватага блогера, чамусьці ўпэўнены, што Львоў зноў будзе перайменаваны ў Лемберг. Хоць Лемберг — зусім не польская назва, а нямецкая. Па-польску Львоў — гэта Lwów.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
40
Ха-ха
26
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
5
0
Это как ?/адказаць/
12.01.2023
Clown show,да, выполняет роль пьяного шута.....
Оказывается, в России,  пьяные шуты не только в лице медведева, но и совбезом РФ руководит пьяный таксист патрушев. Его интервью "АФ" - выжимка из таксистского, пьяного бреда.
 И эта страна, руководимая людьми, с взглядами и сумашествием пьяных шутов и пьяных таксистов, входит в СОВБЕЗ ООН с правом вета ???
 Это как и как такое возможно ???

0
Медвежатник/адказаць/
12.01.2023
Переживает из-за европейских территорий. За Курилы волнуйся, РФ должна оставаться узкой
0
Некурящий/адказаць/
12.01.2023
Шо он там курит? Завязывай, Димон! 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930