Знайсці
11.01.2023 / 20:35РусŁacБел

У Беларусь ужо вярнуліся першыя пералётныя птушкі

Першыя пералётныя птушкі, якія раней адляцелі ў вырай, ужо вярнуліся ў Белавежскую пушчу. Хутчэй за ўсё, іх збіла з панталыку не па-зімоваму цёплае надвор'е, якое было ў снежні ў паўднёва-заходняй частцы Беларусі. Пра гэта пішуць на сайце Нацыянальнага парку «Белавежская пушча».

Разліў ракі Лясная 3 студзеня 2023 года. Фота Вадзіма Пракапчука

30 снежня 2022 года слупок тэрмометра нечакана падняўся да +8, а 31 снежня стала яшчэ цяплей, +11. А ў першы дзень 2023 года і зусім быў пастаўлены рэкорд за ўвесь час метэаназіранняў, +16. Лёд на вадаёмах растаў, і ў Белавежскай пушчы тут жа з'явіліся лебедзі-шыпуны, лебедзі-клікуны і прадстаўнікі качыных.

Вялікую чараду качак — да некалькіх сотняў птушак — заўважылі таксама на рацэ Лясная ў раёне вёскі Голы Барок. Сярод іх былі і самыя малыя прадстаўнікі качыных Беларусі — чыркі-свістункі.

Але да качак зімой жыхары буйных гарадоў ужо прызвычаіліся. А вось што больш дзіўна — бачылі на вадаёмах таксама шэрых чапляў, а ў пойме ракі Лясная каля вёскі Навіцкавічы заўважаныя тры вялікія белыя чаплі.

Таксама прыляцелі з цёплай зімоўкі першыя шэрыя гусі і шэрыя журавы. Цэлую чараду з 32 шэрых гусей заўважылі 3 студзеня. Акрамя гэтага, над ракой Лясной кружылася чарада з 30 гусей-гуменнікаў і 9 шэрых жураўлёў.

Заўважым, што апошнім часам з-за пацяплення клімату птушкі перасталі адлятаць у вырай на вялікія адлегласці. Так, многія шэрыя жураўлі і шэрыя гусі стараюцца перачакаць маразы ў Польшчы. Таму для іх не праблема праляцець сотні кіламетраў, калі надвор'е пачынае мяняцца ў той ці іншы бок. Ледзь робіцца трохі цяплей, як іх вабіць на радзіму.

Чытайце таксама:

На мінскай запраўцы жыве варона, якая есць з рук ВІДЭА

«Здаецца, гэта замаскіраваныя яноты». У вёсцы на Гомельшчыне жывуць буслы, якія не змаглі паляцець на поўдзень

Чаму ў птушак не мерзнуць лапкі?

Лебедзі не адляцелі ў вырай? Гэта нармальна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера