Знайсці
11.01.2023 / 19:51РусŁacБел

Змяняюцца праграмы падрыхтоўкі кіроўцаў

Мінтранс скарэктаваў адзіныя праграмы падрыхтоўкі, а таксама перападрыхтоўкі кіроўцаў у Беларусі. Адпаведная пастанова ведамства №91 ад 3 лістапада 2022 года апублікаваная на Нацыянальным прававым партале.

Згодна з дакументам,

ключавымі зменамі з'яўляюцца новыя праграмы для курсантаў аўташкол, якія цяпер могуць навучацца кіраванню не толькі на механічнай скрынцы перадач, але таксама і на аўтаматычнай.

Разам з тым уводзяцца новыя адзіныя праграмы перападрыхтоўкі кіроўцаў аўтобусаў (гаворка ідзе пра катэгорыю D) на права кіравання тралейбусамі (катэгорыя I). Адзначаецца, што кіроўцы тралейбусаў па тых жа навучальных праграмах змогуць атрымаць аўтобусную катэгорыю.

У дакуменце тлумачыцца, што такое новаўвядзенне звязанае з сучаснымі тэндэнцыямі развіцця электрычнага транспарту для надання магчымасці перападрыхтоўкі кіроўцаў тралейбусаў і аўтобусаў.

З дакумента вынікае, што таксама зацвярджаюцца адзіныя праграмы, якія спецыяльна прызначаныя для кіроўцаў-міжнароднікаў. Яны закрануць курсантаў, якія атрымліваюць правы катэгорыі С (міжнародныя перавозкі) і дальнабойшчыкаў, якія праходзяць перападрыхтоўку на катэгорыю СЕ (міжнародныя перавозкі — фура з прычэпам).

У пастанове сказана, што

навучальныя праграмы прадугледжваюць істотныя змены ў такіх раздзелах, як «Уладкаванне і эксплуатацыя аўтамабіляў катэгорыі «С», а таксама «Уладкаванне і эксплуатацыя складу транспартных сродкаў катэгорыі «СЕ». Адзначаецца, што ў навучальны курс быў уключаны прадмет пад назвай «Арганізацыя і выкананне міжнародных аўтамабільных перавозак грузаў».

Удакладняецца таксама, што названыя новаўвядзенні накіраваныя на развіццё міжнародных аўтамабільных перавозак, а таксама на скарачэнне часу на падрыхтоўку і перападрыхтоўку вадзіцеляў.

Дакумент набывае моц адразу пасля афіцыйнага апублікавання.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930