Знайсці
11.01.2023 / 17:017РусŁacБел

У Дрыбіне гарачую ваду даюць толькі раніцай і вечарам, круглыя суткі — нявыгадна

Гарачая вада ў гарадскім пасёлку Дрыбіне, раённым цэнтры на Магілёўшчыне, падаецца ў шматкватэрныя жылыя дамы толькі раніцай, з 6:00 да 9:00 (у нядзелю да 11:00) і вечарам з 17:00 да 23:00. Жыхары паскардзіліся ў раёнку і атрымалі адказ ад мясцовых начальнікаў.

Фота ілюстрацыйнае

«Чаму мы не можам карыстацца гарачай вадой круглыя суткі, бо гэта стварае нязручнасці, і асабліва тым, у каго маленькія дзеці, хворыя пажылыя людзі?» — з такім пытаннем звярнуліся жыхары Дрыбіна ў рэдакцыю мясцовай раённай газеты «Савецкая вёска».

Сітуацыю пракаментаваў начальнік кацельна-цеплавой і газавай гаспадаркі КПК «Жылкамгас» Аляксандр Кускоў:

«Графік падачы гарачай вады зацверджаны раённым выканаўчым камітэтам. Перавесці на кругласутачны рэжым падачу гарачай вады кацельня пакуль не мае тэхнічнай магчымасці».

Намеснік старшыні Дрыбінскага райвыканкама Уладзімір Лясяк, у сваю чаргу, адзначыў, што кругласутачна падаваць ваду ў шматкватэрныя дамы будзе нявыгадна, бо пацягне вялікія затраты электраэнергіі. А калі камусьці карыстацца гарачай вадой па графіку не падабаецца — хай той ставіць сабе награвальныя сістэмы:

«Гарачая вада ў шматкватэрныя дамы райцэнтра падаецца з катлоў, якія працуюць на мясцовых відах паліва, гэта значыць, пры спальванні дроў.

Па заканадаўстве ў невялікіх населеных пунктах, такіх, напрыклад, як Дрыбін, гарачая вада павінна падавацца толькі пры спальванні мясцовых відаў паліва, — тлумачыць чыноўнік. —

Усталяваць дадаткова яшчэ адзін кацёл, які б падаваў большую колькасць гарачай вады, сёння няма магчымасці. Для падачы гарачай вады выкарыстоўваюцца магутныя энергазатратныя помпы, а спажыванне вады атрымліваецца невялікае, бо людзі ў асноўнай масе карыстаюцца гарачай вадой раніцай і ўвечары.

Калі гарачую ваду падаваць кругласутачна, то гэта прывядзе да вялікага спажывання электраэнергіі. А гэта эканамічна нявыгадна і затратна.

Таму, калі спажыўца не задавальняе дзейны графік падачы гарачай вады, ён можа ўсталяваць індывідуальны электранагравальнік або газавы награвальнік вады».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
8
Ха-ха
6
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
10
0
Паляшук/адказаць/
11.01.2023
Дроваў насеклі Лось і Цецярук, каб ратаваць Зубра ад непагоды. Напрацаваліся, не ўзняць ад стомы рук. Сякеры прытупіліся. Ліюцца рэкі поту. - Вось, - кажа Лось - якія малайчыны! Мы добра дбаем аб сваім суседзе. Зрабілі ўсё для гонару Айчыны, хоць не сябруе Зубр, да нас не едзе. Мы дровы раскладзем каля мяжы. Калі той вол дурны глуздоў хоць кроплю мае, то, ледзьве у мароз ён задрыжыць, - адразу ў нашу пушчу прыбяжыць і сваю вязку дроваў атрымае. А Цецярук завёў, як на таку, - Заходні гэты Зубр зусім ку-ку. Не тое, што Вы, Правадыр Сахаты, у Вас і дровы лепш за ўсіх, і лепшыя зарплаты! У мірным небе журавы курлычуць год за годам. Каровам досыць тут травы, Хлеба-вады - народу! Таму і ворага сагрэць - Найлепшая праява. За міласэрнасць Вашу впрэдь Ласю - і чэсць, і слава! - Ну, добра, сябра Цецярук. Калі такая п'янка, то проста з маіх царскіх рук табе - лясоў дзялянка. Пандзе прадай, ці лепей здай у арэнду лес Вярблюду. Ахоўнік Воўк, не прапускай на той участак люду Так радзілі сабе "айцы", нутро "карчоўкаю" сагрэўшы. Побач у кустах мерзлі зайцы, Лазы і казачак пад'еўшы.
0
гоблен/адказаць/
11.01.2023
tseniu vash jumor
ot zhesh holopy - sowsem ot ruk otbilis
osmelilis setovat, blyat)) 
2
Максим Дизайнер/адказаць/
12.01.2023
Молодцы!Сделайте тоже самое в Минске. Кроме больниц, школ и детских садов.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930