Знайсці
11.01.2023 / 08:13РусŁacБел

Спілберг, Батлер, Бланшэт. У ЗША прайшло ўручэнне прэміі «Залаты глобус»

Фільм «Фабельманы» атрымаў «Залаты глобус» у катэгорыі «Найлепшы драматычны фільм». Прэміі за найлепшую мужчынскую і жаночую ролі ў драматычных фільмах — у Осціна Батлера і Кейт Бланшэт.

У ЗША прайшла 80-я цырымонія ўручэння прэміі «Залаты глобус». Стужка «Фабельманы» Стывена Спілберга стала лаўрэатам у катэгорыі «Найлепшы драматычны фільм».

Яна змагалася за ўзнагароду разам з фільмамі «Аватар: шлях вады» Джэймса Кэмерана, «Элвіс» База Лурмана, «Тар» Тода Філда і «Топ Ган: Мэверык» Джозэфа Касінскі. Пераможцу абвясціў рэжысёр Квенцін Таранціна.

Фільм «Фабельманы» заснаваны на ўспамінах Спілберга пра дзяцінства ў Арызоне і Каліфорніі.

Спіс іншых пераможцаў:

найлепшы фільм (мюзікл ці камедыя) — «Баншы Інішэрына»;

найлепшы рэжысёр — Стывен Спілберг («Фабельманы»);

найлепшы сцэнар — Марцін МакДонах («Баншы Інішэрына»);

найлепшы акцёр (драма) — Осцін Батлер («Элвіс»);

найлепшая актрыса (драма) — Кейт Бланшэт («Тар»);

найлепшы акцёр (мюзікл або камедыя) — Колін Фарэл («Баншы Інішэрына»);

найлепшая актрыса (мюзікл або камедыя) — Мішэль Еа («Усё ўсюды і адразу»);

найлепшы анімацыйны фільм — «Пінокіа Гільерма дэль Тора»;

найлепшы тэлесерыял (драма) — «Дом Дракона»;

найлепшы тэлефільм, серыял або міні-серыял — «Белы лотас».

У журы прэміі была беларуска Ірэна Кацяловіч.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930