Знайсці
08.01.2023 / 23:421РусŁacБел

Падатковая патлумачыла, якім чынам цяпер разлічваецца зямельны падатак

У Міністэрстве па падатках і зборах расказалі аб прымяненні павышаючага каэфіцыента 3 да ставак зямельнага падатку па зямельных участках, на якіх няма капітальных будынкаў.

Фота ілюстрацыйнае

З 1 студзеня 2023 года зямельны падатак па зямельных участках, на якіх няма капітальных будынкаў, вылічваецца па стаўках, павялічаных на каэфіцыент 3.

У МПЗ звярнулі ўвагу, што вызначэнне зямельных участкаў, на якіх адсутнічаюць капітальныя будынкі, змяшчаецца ў Падатковым кодэксе. Да такіх участкаў прыраўноўваюцца і тыя, на якіх ёсць хоць бы адзін незарэгістраваны або недабудаваны будынак. Плацельшчыкамі зямельнага падатку па такіх зямельных участках прызнаюцца ў тым ліку бюджэтныя арганізацыі.

Да зямельных участкаў, на якіх адсутнічаюць капітальныя будынкі, не прымяняюцца льготы, устаноўленыя Падатковым кодэксам, а таксама іншыя льготы, калі іншае непасрэдна не будзе вызначана заканадаўчымі актамі і падатковым заканадаўствам.

У 2023 годзе ў Беларусі паднялі стаўкі зямельнага падатку. Павышэнне закранула і насельніцтва, і бізнэс, рост — на ўзроўні 19%.

Напрыклад, стаўкі зямельнага падатку для жылой шматкватэрнай зоны павысілі да 14,71 рубля за гектар (было — 12,32 рубля). Для бізнэсу павысілі зямельны падатак для аўтамабільных рынкаў, ігральных устаноў, гандлёвых цэнтраў і рынкаў. Ён складаў у 2022 годзе 184,52 рубля за гектар. З гэтага года збор паднялі да 220,32 рубля.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Нясіце вашыя грошы/адказаць/
08.01.2023
Сямейка хочэт смачна кушаць
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера