Знайсці
08.01.2023 / 16:062РусŁacБел

Мінабароны Расіі заявіла пра «аперацыю адплаты» за Макееўку 

Мінабароны Расіі абвясціла аб правядзенні «аперацыі адплаты» за ўдар, нанесены раней украінскімі вайскоўцамі па месцы часовай дыслакацыі адной з расійскіх вайсковых часцей у Макееўцы.

Макееўка. Фота: AP

Паводле заявы вайсковага ведамства, зваротны ўдар быў нанесены па двух інтэрнатах у Краматорску, у якіх, па даных выведкі, размяшчалася больш за тысячу ўкраінскіх вайскоўцаў.

«У інтэрнаце № 28 знаходзіліся больш за 700 украінскіх вайскоўцаў і ў інтэрнаце № 47 — больш за 600 украінскіх вайскоўцаў. У выніку масіраванага ракетнага ўдару па гэтых пунктах часовай дыслакацыі падраздзяленняў УСУ знішчана больш за 600 украінскіх вайскоўцаў», — гаворыцца ў заяве Мінабароны Расіі.

Украіна пакуль не каментуе расійскую інфармацыю.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Ёлка новый год/адказаць/
08.01.2023
Ага, и ещё 33 Хаймарсы уничтожены высоконеточным сверхоружием
0
a.hto.tam.idze/адказаць/
08.01.2023
Чакайце цяпер адплату за адплату.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера