Знайсці
07.01.2023 / 18:2511РусŁacБел

Протаіерэй Лемяшонак пахваліў Лукашэнку за падтрымку Расіі ў вайне і не толькі

Духоўнік Свята-Елізавецінскага манастыра протаіерэй Андрэй Лемяшонак падчас каляднага прыезду Лукашэнкі падзякаваў яму за тое, што шмат хто лічыць злачынствамі.

Лемяшонак са словамі «асоба мае вялікае значэнне» выказаў захапленне Лукашэнкам, што падчас пандэміі той не закрыў вытворчасць, не закрыў храмы для наведвання.

Пратэсты пасля выбараў 2020 года Лемяшонак назваў смутай. «Людзі не разумелі, што яны рабілі. Вы — з народам. І наша краіна засталася незалежнай і цэласнай».

Паводле Лемяшонка, сёння трэба быць адважным, каб сказаць «Мы з Расіяй». «Гэта сапраўды па-праваслаўнаму, і за гэтую праўду, за тое, што не шукаеце незразумелых хадоў, а кажаце, што ў вас на сэрцы, і бог чуе вас і дапамагае вам, і будзе дапамагаць. І мы заўсёды будзем з вамі», — сказаў Лемяшонак.

Гэтую прамову Лемяшонка канал «Пул першага» выклаў з рэмаркай, што Лукашэнка нібыта не любіць пахвалы, але гэта трэба паслухаць.

«У Каляды не толькі пра Хрыста, але і пра ірадаў», — адрэагавала на візіт Лукашэнкі ў манастыр тэолаг Наталля Васілевіч.

«Храмам для наведвання на свята і для палітычнай прамовы Лукашэнка абраў самае ўдалае месца ў Беларусі — Свята-Елізавецінскі манастыр». Васілевіч піша, што прыезд «даў нам новы матэрыял на гэтых бізнэсоўцаў ад рэлігіі, новыя пацвярджэнні таго, што яны цалкам падтрымліваюць і абслугоўваюць рэжым Лукашэнкі».

Акрамя таго, яна заўважыла, што візіт «чарговы раз паказаў, што Фёдара Поўнага больш не варта браць пад увагу як фігуру ўплыву, на яго месца заступілі Мітрапаліт Веніямін і протаіерэй Андрэй Лемяшонак».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
8
о боже/адказаць/
07.01.2023
Грышка, вось вы ўсё просіце-просіце, а ўражанне такое, што той, каго вы просіце ці не чуе вас, ці робіць выгляд, што не чуе... бо гэтых "ваўкоў у адзеньні пастухоў ды Ірадаў, якія пакланяюцца палітычнай уладзе й" прочэе і прочэе й прочэе робіцца толькі больш атрымліваецца, што не працуе вашая мальба. скажыце - а вы не спрабавалі Яму (каму яму? нуў таму, да каго звяртаецеся) у канверце што-небудзь даць? можа так ён зміласцівіцца?
0
И больше ничего/адказаць/
08.01.2023
Замполит московско-сталинской церкви похвалил назначенного кремлём, в Беларуси, вертухая....
0
Ничего личного, просто бизнес/адказаць/
08.01.2023
Они хвалили власть и будут хвалить за таможенные и налоговые льготы, предоставленные преступной властью, для бизнеса московской церкви в Беларуси, от сигарет, алкоголя до свечек...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера