Знайсці
07.01.2023 / 17:093РусŁacБел

«Здзіўляе прысутнасць святара». Як расійскія блогеры адрэагавалі на самотніцкія Каляды Пуціна

Расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін сёлета ў поўнай адзіноце наведаў каляднае набажэнства ў Благавешчанскім саборы Крамля. Акрамя яго былі толькі святары. Гэта выглядала так дзіўна, што нават прарасійскія блогеры далі сабе волю.

Фота: АР

«Здзіўляе прысутнасць святара. Не таму, што можа ўяўляць пагрозу (яго, напэўна, папярэдне на тры пакаленні ўніз праверылі, двойчы абшукалі і тройчы прадэзынфікавалі), а таму што: навошта? На сустрэчы гэтых дваіх любы трэці — лішні…» — іранізуе прарасійскі публіцыст Леў Вяршынін.

«Гэта ў запісе, напэўна, як звычайна», — дадаюць у каментарах.

«А пасля шаманскіх рытуалаў адзін з другім наогул захоча размаўляць?»

«У хрысціянстве ёсць такое паняцце «абшчына». Вернікі абʼядноўваюцца ў суполку і сумесна (саборна) моляцца. Саборная малітва зʼяўляецца абавязковай кананічнай умовай містычнага ператварэння хлеба і віна ў цела і кроў Хрыстовы. З кім, цікава, Уладзімір Уладзіміравіч «палюбляўся да аднадумства»? Толькі са святарамі? Ну-ну… То-та ва ўсіх твары як на пахаванні або на пасяджэнні партячэйкі».

«Пуцін абсалютна не набожны чалавек і выкарыстоўвае рэлігію гэтак жа сама, як і ўсе да яго, ад фараонаў да цароў — для кантролю падпарадкаванай яму біямасы».

«Мне цікава, вось мы ж усе разумеем, што перамога ў гэтай вайне — гэта ўмацаванне бягучай бяздарнай улады? Ёсць шмат прыкладаў у гісторыі, калі пройгрыш у вайне абяцае якасныя трансфармацыі (вядома, не для тых, хто ў руля), але іх і не шкада. Бо наогул не ясна, за што ваюем. Супраць Захаду? Дык мы яго толькі ў разы мацней робім. Супраць Украіны? Дык зямель сваіх процьма, толькі ўладкоўваць. За ўладу??? Ну няма ўжо, прабачце, не хачу», — піша расчараваны карыстальнік з «зэт» на аватарцы.

«Калі не хавацца за хітрымі фармулёўкамі, даводзіцца чарговы раз зрабіць сумную выснову: наш прэзідэнт і вярхоўны галоўнакамандуючы настолькі адкрыта і (што значна горш) дэманстратыўна баіцца за сваё жыццё падчас вялікай і цяжкай вайны, што гэта не можа не ўплываць на ход і зыход бітваў», — рэзюмуе Ігар Стралкоў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
13
Панылы сорам
7
Ха-ха
86
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
4
07.01.2023
"Вообще-то, во время отпевания покойник должен лежать. Но путину сделали исключение. "  (Невзоров)
0
Вадя/адказаць/
07.01.2023
Ага,пусти туда попов так они и кадилом в усердии могут огреть. А наш старичок хлюпенький.К тому же ,кадило ещё и дымится ,а это химоружие....Только зачем ему Храм? Вполне мог и под кроватью свою нехитрую молитву сотворить, ведь она не к Богу обращена.
1
Грышка /адказаць/
07.01.2023
«Пуцін абсалютна не набожны чалавек і выкарыстоўвае рэлігію гэтак жа сама, як і ўсе да яго, ад фараонаў да цароў — для кантролю падпарадкаванай яму біямасы». Гэта поўная праўда. Сапраўдныя хрысьціяне ня ходзяць да шаманаў ды ў царкву. Сапраўдныя хрысьціяне не плянуюць вайны, гвалту, катаваньняў, згвалтаваньняў, забойстваў ды генацыду, якія супярэчаць Божым запаведзям.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930