Знайсці
07.01.2023 / 08:581РусŁacБел

Праваслаўныя святкуюць Раство

7 студзеня светлае свята Раства адзначаюць праваслаўныя Беларусі. «Хрыстос нарадзіўся!» — гэта традыцыйнае вітанне ў гэты дзень. Адказ: «Славім яго!»

Фота flickr.com

25 снежня Раство святкавалі каталікі і пратэстанты, частка праваслаўных цэркваў. А 7 студзеня святкуюць праваслаўныя Беларускай, Рускай і Украінскай праваслаўных цэркваў, сербы, грузіны, украінскія грэка-католікі. 

Сёння не ўсе маюць магчымасць абняць свайго тату ці маму.

Сёння не ўсе маюць магчымасць памаліцца ў царкве ці касцёле.

Сёння не ўсе нашы суседзі-ўкраінцы маюць нават святло ў доме, не кажучы пра куццю. 

Не вясёлыя сёлета Каляды. 

Але няхай усім дзецям будзе трохі радасці. Няхай усім вернікам дадасца веры. Няхай і кожны дзень гэтых невясёлых свят набліжае перамогу Украіны і нашай роднай Беларусі над ірадамі, набліжае вяртанне татаў і мам, каб святло і куцця вярнуліся ў кожную хату. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Грышка /адказаць/
07.01.2023
Хрыстос нарадзіўся! Слаўце яго! Няхай добрыя навіны аб нараджэньні Ісуса Хрыста прынясе надзею ды адвагу людзям пакутнай Беларусі й Украіны. Няхай на іхных землях скончыцца тэрор неасавецкага Ірада. З Калядамі й зь мірным, свабодным Новым Годам!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера