Знайсці
06.01.2023 / 20:207РусŁacБел

У Воранаўскім раёне мужчына сп'яна скраў стрэльбу ў паляўнічага і закапаў яе ў агародзе

У гарадскім пасёлку Радунь Воранаўскага раёна мужчына скраў у паляўнічага стрэльбу, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама. Але дзеянні ягоныя былі вельмі дзіўныя. 

Як паведамілі ў міліцыі, 31-гадовы гаспадар зброі пасля палявання пакінуў стрэльбу каля сейфа, які знаходзіцца ў гаспадарчай пабудове каля прыватнага дома, дзе пражывае. Паводле правіл, стрэльба мусіла захоўвацца там. Ён зачыніў металічныя дзверы, але, калі выходзіў, забыўся выняць ключ.

Ноччу міма праходзіў нецвярозы мужчына, які зайшоў да паляўнічага ў двор. Ён без перашкод пракраўся ў гаспадарчую пабудову, адкуль вынес стрэльбу і патроны да яе. А вось пасля стаў паводзіць сябе вельмі дзіўна: проста закапаў скрадзенае на агародзе ў суседа.

Навошта падазраванаму спатрэбілася вінтоўка, патлумачыць ён пасля не змог, спаслаўшыся на свой фізічны стан у момант крадзяжу.

Следчымі ў дачыненні да 38-гадовага жыхара гарадскога пасёлка Радунь распачатая крымінальная справа. Акрамя таго, праводзіцца праверка і ў дачыненні да ўласніка зброі, які не забяспечыў належныя ўмовы захоўвання стрэльбы. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
10
Ха-ха
7
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
5
0
Вадя /адказаць/
08.01.2023
эх молодость молодость, В молодости я был шалопаем. Вообщем-то, прошёл по краю, чего другим никак не желаю. Тяжёлое это дело и, как оказалось, сильно навредило здоровью... Люди! Берегите честь с молоду.. ШУТКА
0
эх молодость молодость/адказаць/
08.01.2023
Вадя , на этот счет есть две фундаментальных присказки если бы молодость знала если бы старость могла и что имеем не храним потерявши плачем. Был ли агдам в восьмидесятых? Что то не припомню значит вы достаточно древний человек грех жаловаться. Но чтоб пережить одного советикума то да здоровья надо много.
0
асоба прынцыповая дзеўсьвінніца/адказаць/
08.01.2023
Вадя , берагу-берагу
сваё рагу не агдам урагу
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930