Знайсці
06.01.2023 / 18:46РусŁacБел

Год толькі пачаўся, а ўжо ўтапіліся пяць чалавек

Міністэрства надзвычайных сітуацый прыводзіць сумную статыстыку: хоць сёння яшчэ толькі 6 студзеня, ужо пяць чалавек з пачатку года ў Беларусі ўтапіліся. Прычына заўсёды адна — няправільныя паводзіны на лёдзе, які ва ўмовах адлігі вельмі нетрывалы.

Фота ілюстрацыйнае

МНС у сувязі з гэтым нагадвае асноўныя прынцыпы бяспекі:

  • бяспечным для чалавека лічыцца лёд таўшчынёй не менш за 7 см;

  • трываласць лёду аслабленая ў вусцях і прытоках рэк, месцах хуткага цячэння, крыніц, сцёкавых вод, раёнах росту воднай расліннасці, дрэў, кустоў і чароту;

  • пры тэмпературы вышэйшай за 0 ºС больш за тры дні трываласць лёду змяншаецца на 25%;

  • трываласць лёду можна вызначыць візуальна: лёд блакітнага колеру — моцны, трываласць белага ў 2 разы меншая, шэры, матава-белы або з жаўтлявым адценнем — ненадзейны;

  • трэба абавязкова апранаць выратавальную камізэльку.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
3
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930