Знайсці
06.01.2023 / 17:171РусŁacБел

2022 год: па крыміналках асудзілі як мінімум 1242 чалавекі, 99% пакаранняў — пазбаўленне ці абмежаванне свабоды

Праваабарончы цэнтр «Вясна» на працягу ўсяго 2022 года фіксаваў актыўнае прымяненне беларускай судовай сістэмай мер крымінальнай адказнасці ў дачыненні да грамадзян па палітычных матывах і выдаў па выніках гэтага назірання гадавую статыстыку.

За мінулы год «Вясне» ўдалося сабраць звесткі пра не менш чым 1242 асуджаных па палітычных матывах, сярод якіх колькасць асуджаных мужчын складае 942 чалавекі, жанчын — 300.

Сумарна па вядомых «Вясне» палітычных крымінальных справах за 2022 год судамі былі вынесены наступныя пакаранні:

  • 2501 год і 3 месяцы пазбаўлення волі ў дачыненні да 636 чалавек;
  • 6 месяцаў пазбаўлення волі з умоўным непрымяненнем пакарання 1-му чалавеку;
  • 452 гады і 2 месяцы абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хімія») у дачыненні да 190 чалавек;
  • 893 гады і 6 месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняя хімія») у дачыненні да 373 чалавек;
  • 5 гадоў і 7 месяцаў арышту ў дачыненні да 24 чалавек;
  • 2380 базавых велічынь штрафу ў якасці асноўнага пакарання ў дачыненні да 12 чалавек;
  • 38010 базавых велічынь штрафу ў якасці дадатковага пакарання ў дачыненні да 144 чалавек;
  • прымусовыя меры бяспекі і лячэння ў псіхіятрычным стацыянары са звычайным наглядам — 6 чалавек;
  • прымусовыя меры бяспекі і лячэння разам з іншымі відамі пакарання ў дачыненні да 9 чалавек;
  • 20 гадоў пазбаўлення права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў у дачыненні да 4 чалавек разам з пазбаўленнем волі кожнага;
  • 5 гадоў пазбаўлення права займаць пасады, звязаныя з праходжаннем службы ў праваахоўных органах у дачыненні да 1 чалавека;
  • пазбаўленне вайсковых званняў «падпалкоўнік» і «старшы прапаршчык у адстаўцы» ў дачыненні да 2 чалавек разам з пазбаўленнем волі.

Паводле вядомых праваабаронцам прысудаў у 2022 годзе суды ўжывалі пакаранне, звязанае з пазбаўленнем волі, у 51,21% выпадкаў. Абмежаванне волі з накіраваннем у ПУАТ («хімія») суды выкарыстоўвалі ў якасці пакарання ў 15,3% выпадкаў. Абмежаванне волі без накіравання ў ПУАТ («хатняя хімія») ужывалася ў 30,03% вядомых выпадкаў асуджэння грамадзян. Арышт суды ўжывалі ў 1,93% выпадкаў асуджэння фігурантаў палітычных спраў. Прымусовыя меры стацыянарнага характару ўжывалі ў 0,48% выпадкаў. Штраф прымяняўся як мера крымінальнай адказнасці ў 0,97% выпадкаў асуджэння. Умоўнае пазбаўленне волі — у 0,08%.

Такім чынам, у 2022 годзе пакаранне, звязанае з пазбаўленнем волі, яе абмежаваннем у выглядзе «хіміі» і «хатняй хіміі», арышту і прымусовых мер стацыянарнага характару, суды ўжывалі ў 98,95% выпадкаў асуджэння фігурантаў палітычна матываваных крымінальных спраў.

Па падліках праваабаронцаў, больш за ўсё крымінальных судоў па палітычных матывах праходзіла па такіх артыкулах Крымінальнага кодэкса, як 342 КК (арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады), 368 КК (абраза Лукашэнкі).

Больш за ўсё асуджаных па палітычна матываваных крымінальных справах зафіксавана праваабаронцамі ў Мінску (542 чалавекі). Па рэгіёнах у лідарах Брэсцкая і Гомельская вобласці (па 166 чалавек).

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
4
06.01.2023
"Судзі" маладыя, пасля лукашызму самі апынуцца за кратамі і будуць сядзець дойга
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930