Знайсці
06.01.2023 / 16:40РусŁacБел

Забароняць выкладку алкаголю ў прыкасавай зоне

У Беларусі забароняць выкладку алкагольных напояў у прыкасавай зоне. Пра гэта паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Фота: sb.by

Цяпер у Правілы продажу асобных відаў тавараў унесена палажэнне аб тым, што не дапускаецца «выкладка алкагольных напояў у месцы правядзення разлікаў з пакупнікамі, а таксама на (у) гандлёвым абсталяванні, непасрэдна прылеглым да яго».

Праўда, забарона не датычыцца спецыялізаваных і фірменных крамаў па продажы алкаголю, крамаў бяспошліннага гандлю, крамаў і павільёнаў з гандлёвай плошчай менш за 400 кв. м, крамаў, размешчаных у сельскай мясцовасці, аўталавак і аб'ектаў грамадскага харчавання.

Пастанова павінна ўступіць у сілу 22 студзеня.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера