Знайсці
06.01.2023 / 21:204РусŁacБел

Паўшклянкі солі дапамогуць вам прачысціць трубы 

Гэта вельмі просты хатні метад — недарагі і лёгкі.

Фота: pixabay.com

Забітая ракавіна на кухні ці ў ванным пакоі можа сапсаваць настрой. На кухні там збіраюцца рэшткі ежы, у ванне — валасы.

Каб вырашыць гэтую праблему, не абавязкова купляць дарагія сродкі. 

Самы просты спосаб прачысціць трубы — выкарыстаць соль. Насыпце ў ракавіну паўшклянкі солі і заліце яе двума літрамі кіпню. Гэта дапаможа справіцца з рэшткамі ежы і тлушчу.

Калі засмечванне сур’ёзнае, можа спатрэбіцца паўтарыць гэту працэдуру. Можна прачышчаць ракавіну соллю і дзеля прафілактыкі новых засмечванняў.

Калі ж вы адчуваеце, што трэба больш моцны сродак, скарыстайцеся яшчэ некалькімі прадуктамі, якія таксама, хутчэй за ўсё, ёсць у вас дома. Да паловы шклянкі солі дадайце столькі ж харчовай соды, перамяшайце. Засыпце гэтую сумесь у сцёк і заліце падагрэтай шклянкай спіртавога воцату, потым пачакайце 10 хвілін і заліце кіпнем.

Хатнія сродкі такія ж эфектыўныя, як і хімічныя. Акрамя таго, яны нашмат больш экалагічныя і бяспечныя ў выкарыстанні.

Пяць спосабаў выкарыстаць лішнюю кававую гушчу

Хочаце лёгка і танна пачысціць мікрахвалёўку? Вось некалькі спосабаў

Замарозьце сродак для мыцця посуду — вам спадабаецца эфект

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
мойдодыр/адказаць/
07.01.2023
Журналисты, учите химию, хоть на тройку. 
А поваренная соль - это не химическое вещество? А сода? 
Жир в трубах разрушает щёлочь. Сода с уксусом вызовут нагрев и повредят трубы. 
Купите белизну и залейте в сток два стакана, или гранулы каустической соды. 
0
бархім/адказаць/
07.01.2023
есть же вроде неплохое беларускае средство Крот
0
поўная труба/адказаць/
07.01.2023
Крот норм. а вось сябры неяк расказвалі, што набылі імпартны сродак для труб. даражэйшы і тыпу круцейшы. і ён раз'еў трубу. быў патоп
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера