Знайсці
04.01.2023 / 22:471РусŁacБел

У Мінску трапіў у аварыю і загарэўся аўтобус МАЗ

У сераду ў Мінску ў сур'ёзнае ДТЗ трапіў аўтобус МАЗ. Як паведамляе прэс-служба сталічнай ДАІ, здарэнне адбылося на вуліцы Янкі Брыля. 

На фота відаць, што ён выехаў з праезнай часткі і сутыкнуўся са слупам, які ўпаў, — 63-гадоваму кіроўцу стала кепска падчас руху. Пасля аўтобус загарэўся (ліквідоўваць узгаранне пачалі міліцыянеры).

На месца прыязджалі ратавальнікі і медыкі. У аварыі пацярпеў адзін з пасажыраў.

На вуліцы быў часова абмежаваны рух транспарту.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
05.01.2023
Нічэво ня мяняецца ў "сасуте". "Вадзятлы" адрабіўшы да пенсіі (55 гадоў) ізноў сядаюць за стырно. Я ім казаў, што гэта небясьпечна, але яны ўсьміхаліся...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера