Знайсці
04.01.2023 / 21:231РусŁacБел

Суд над адвакатам Віталём Брагінцам пачнецца праз тыдзень, яго абвінавачваюць па чатырох артыкулах

Адваката Віталя Брагінца затрымалі 23 мая мінулага года. Спачатку яго двойчы запар арыштавалі на 15 сутак па адміністрацыйных справах, а цяпер стала вядома, што яго абвінавачваюць паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса, піша «Вясна».

Артыкулы, якія інкрымінуюцца адвакату: ч. 3 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), ч. 3 арт. 361 КК (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы), ч.1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім) і ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Віталь Брагінец да свайго арышту абараняў некаторых палітвязняў, у тым ліку старшыню праваабарончага цэнтра «Вясна» Алеся Бяляцкага.

Справу пачнуць разглядаць у Мінгарсудзе 16 студзеня. Працэс будзе весці суддзя Алена Ананіч.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
8
0
даведка/адказаць/
04.01.2023
У режима Лукашенко без бумажки ты букашка, а с приговором — человек!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930